Ініцыятывы

У жніўні 2020 года свет з жахам назіраў, як у Беларусі адбыліся пратэсты пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага разгону мірнай акцыі пратэсту. Натхняльны ўзор мужнасці і салідарнасці ў гэты час прадэманстравалі беларускія спартоўцы, якія зрабіліся аднымі з лідараў у барацьбе супраць гвалту.

У Беластоку з'явіўся хостэл «Жыве Беларусь», які дапамагае беларусам, якія пакінулі краіну праз пераслед рэжыму, пачаць новае жыццё.

Мяне завуць Аксёнаў Алег. Разам з былым палітвязнем я запусціў курсы ІТ і маркетынгу, дзе мы навучаем вольных беларусаў, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю праз эміграцыю. Кожны з нас мае больш за 8 гадоў досведу працы ў сваёй галіне і 4 гады досведу навучання.

Раней мы займаліся абаронай правоў жанчын і барацьбой з гвалтам у адносінах да жанчын і дзяцей ва Украіне. Цяпер, ва ўмовах вайны, мы аказваем адрасную дапамогу жанчынам з уразлівых груп, у тым ліку жанчын з маленькімі дзецьмі, шматдзетнымі жанчынамі, жанчынамі трэцяга ўзросту, жанчынамі з інваліднасцю і ЛБТК-жанчынамі.

“Паспалiтае Рушэньне” гэта незалежная арганізацыя, куды ўваходзяць беларускія добраахвотнікі, а таксама замежныя прадстаўнікі, якія імкнуцца да вызвалення Беларусі і Украіны ад акупацыі Расеяй і рэжымам Лукашэнкі, ўсталявання дэмакратыі, вяртання закону, захавання незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, нацыянальнага і культурнага адраджэння.

Каманда праекта, якая стварыла курсы беларускай мовы «Мова Дзеткам» – мае патрэбу ў падтрымцы для далейшага развіцця. Неабходныя сродкі на распрацоўку метадычных матэрыялаў і правядзенне заняткаў.

Сёння нашыя беларускія добраахвотнікі ў складзе атрада «Пагоня» рызыкуюць сваімі жыццямі, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі. Яны, як і раней, маюць патрэбу ў нашай дапамозе, каб працягваць сваю важную місію.

Гарантаванне афлайн-бяспекі для актывістаў КПД у Беларусі — серверы, арганізацыя пераезду і сховішча, ананімныя сімкарты і смартфоны, іншыя выдаткі на першыя этапы дзеянняў. Наступны этап — старт новага праекта.

«Сваімі Вачыма» — адназначны YouTube-падкаст аб «неадназначных» падзеях, створаны камандай валанцёраў. Нашая мэта — рабіць рэальныя гісторыі даступнымі шырокай аўдыторыі.

Мы збіраем грошы на існаванне дома ў Варшаве для былых палітвязняў. Дом існуе ўжо амаль год і за гэты час дапамог у рэабілітацыі дзясяткам людзей.

Беларуская дыяспара Коўны пачынае збор сродкаў на рэканструкцыю магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага — аўтара нацыянальнага сцяга і герба. Клаўдзій Дуж-Душэўскі быў сябрам БНР, архітэктарам, гуманістам і ініцыятарам адраджэння беларускіх нацыянальных сімвалаў. Быў пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне.

Мы – гуманітарны фонд Fundacja «Voices from Ukraine», які знаходзіцца ў Варшаве ў Польшчы. Мы аказваем дапамогу людзям, якія ўцякаюць ад агрэсіўных дзеянняў Расеі, і людзям, якія застаюцца і абараняюць наша жыццё, бяспеку і мір на перадавой, пад ударам расейскага войска.

Мы заўважылі вострую неабходнасць у стварэнні сеткі рэабілітацыйных цэнтраў для палітэмігрантаў і валанцёраў. Палітвязні Беларусі выходзяць з турмаў, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, а колькасць рэлакантаў павялічваецца.

Мы команда проекта «Ў нескладанае» - театрально-фольклорной студии для детей белорусской общины, которая переехала в Вильнюс. На момент запуска сбора занятия посещают более 40 детей в возрасте от 5 до 12 лет. Будем рады помочь в создании финансового фонда для нашей студии.

Беларускія валанцёры ва Украіне маюць патрэбу ў дапамозе. Ім цяжка, але яны працягваюць працаваць, захоўваючы і развіваючы надзвычай важныя сувязі паміж нашымі народамі. Мы збіраем сродкі для падтрымкі беларусаў-валанцёраў, каб яны маглі працягваць сваю дзейнасць.

«Дзяцінства ў эміграцыі» — гэта дакументальны фотапраект з гісторыямі дзяцей, якія вымушана пакінулі свой дом у Беларусі пасля падзей 2020 года, а ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне сталі бежанцамі другі раз. Наша каманда шукае дапамогі для таго, каб расказаць гісторыі гэтых дзяцей свету.

Гэты збор накіраваны на матэрыяльную і медыцынскую падтрымку палітвязням і ахвярам катаванняў з сацыяльна неабароненых груп (пенсіянераў, інвалідаў, асоб, якія маюць анкалагічныя і іншыя хранічныя захворванні, шматдзетныя і маламаёмасныя сем'і, сіроты, непаўналетнія).

Збіраем на 2 аўто для рабят з 225-га батальёна ТРА Харкаў. З некаторымі з іх я служыў яшчэ ў 2015 годзе. Цяпер яны вельмі маюць патрэбу ў транспарце, бо іх транспарт быў знішчаны.

Ініцыятыва «Палітвязынка» – гэта мастацкі праект, прысвечаны палітзняволеным беларускам. Мы расказваем гісторыі, дзелімся навінамі і партрэтамі жанчын, якія зараз адбываюць пакаранне ў турме за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Нядаўна беларуская група авіявыведкі прыступіла да службы ў украінскую брыгаду спецназа ім.І.Багуна. Падрыхтоўка і снаражэнне групы было забяспечанае зборам, які распачалі беларусы Чэхіі з Prague Support Team.

Валанцёры дабрачыннага фонду БОН штодня дапамагаюць украінскім абаронцам з амуніцыяй: шаломы, бронекамізэлькі, пласціны, разгрузкі, накаленнікі, падторбнікі. Вы можаце дапамагчы валанцёрам у камплектоўцы байца на перадавой, якому фонд асабіста аказвае падтрымку.

Асобны стралецкі батальён ВЧ А4092, які ахоўвае межы Украіны ў Сумскай вобласці (Краснаполле), вельмі мае патрэбу ў аўтамабілі для больш якаснага выканання задач і захавання жыццяў ваенных і грамадзянскіх людзей, якія працягваюць жыць на гэтых тэрыторыях. Вы можаце падтрымаць войска, аказаўшы ім дапамогу ў набыцці неабходнай тэхнікі.

Праект «Вакацыі для дзяцей палітвязняў» – гэта наш унёсак у ментальнае і псіхалагічнае здароўе нашых беларускіх дзяцей. У многіх сем'яў няма магчымасці адвезці іх на мора, але разам мы можам дапамагчы здзейсніць мару.

Мы збіраем грошы для набыцця мінашукальнікаў Garrett ATX для добраахвотніцкага фармавання № 1 Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сіл Украіны. Расейскія вайскоўцы мэтанакіравана ўсталёўваюць выбуховыя прылады, супрацьпяхотныя міны, міны-пасткі на палях, мастах, грунтавых дарогах, у лясах, пасадках, крамах, дамах, машынах, цацках і нават у трупах людзей

Барадзянскі цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі» аказвае першасную і неадкладную медыцынскую дапамогу насельніцтву Барадзянскай тэрытарыяльнай грамады, ў якую ўваходзяць сяло Барадзянка і 33 населеныя пункты, што складае каля 17 тысяч жыхароў.

Улада Украіны разглядае беларусаў як саюзнікаў рускіх агрэсараў. Улічваючы дадзеную праблему, мы стварылі Беларускі Інфацэнтр у Львове для пераадолення недаверу паміж украінцамі і беларусамі. Цяпер мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы для ўзмацнення магчымасцей Інфацэнтра выконваць функцыю грамадскага медыя ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы.

У рамках плана Перамога неабходна фінансаванне часткі выдаткаў для падрыхтоўкі беларусаў, якія жадаюць актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні законнасці і правапарадку ў Беларусі.

1 сакавіка, ў межах валанцёрства, мы запусцілі тэлеграм-бот, дзе кожны жадаючы можа атрымаць псіхалагічную дапамогу пасля перажытых траўматычных падзеяў. Цяпер у нашай ініцыятыве працуюць 15 псіхолагаў: як украінскіх, так і беларускіх. Мы маем патрэбу ў дапамозе для аплаты працы псіхолагаў, якія аказваюць падтрымку пацярпелым ад ваенных дзеянняў ва Украіне.

Аказанне псіхалагічнай дапамогі пацярпелым як мага раней пасля траўмуючых падзей вельмі важнае, паколькі наступствы псіхалагічных траўмаў з часам пагаршаюцца і пераходзяць у хранічную стадыю з наступствамі для здароўя і псіхікі.

Валанцёрская праграма існуе ад лістапада 2020 года. За час нашай працы было задзейнічана 3000 валанцёраў у 50 рэгіёнах Беларусі і больш за 30 краінах свету. Для таго, каб валанцёрская праграма працавала яшчэ больш эфектыўна і пашыралася, нам патрэбна вашая падтрымка.

Белая Скала — рэабілітацыйны цэнтр для мядзведзяў, выратаваных з цыркаў і звярынцаў. Напачатку ўварвання мядзведзяў часова эвакуавалі і працягваюць карміць, лекаваць. Для аплаты кармоў і ўтрымання патрэбныя сродкі на бягучыя выдаткі.

Сёння мільёны ўкраінцаў вымушана перасяліліся ўнутры краіны ці застаюцца ва ўкрыццях у месцах баявых дзеянняў, звяртаючыся па дапамогу ў арганізацыю «Валанцёрская сотня». Дапамога ўключае ў сябе забеспячэнне ежай, лекамі і сродкамі гігіены. Мы адкрываем збор сродкаў для закупкі самых папулярных пазіцый з заявак нашых адрасатаў.

Наша ініцыятыва збірае сродкі на пашыў 100 камплектаў якаснай летняй формы (+балаклава і футболка) на патрэбы ўкраінскага войска. Праца будзе выканана ва Украіне, што мінімізуе выдаткі на імпарт і дастаўку.

Збор накіраваны на закупку ў Брытаніі (дзе знаходзіцца асноўная частка каманды LIfelineUK) і дастаўку ва Украіну сродкаў тактычнай медыцыны, такіх як аклюзійныя налепкі і жгуты-турнікеты. Гэтыя сродкі дапамагаюць хутка спыніць кроў у выпадку ранення і вельмі неабходныя Украіне на сённяшні дзень.

Ірына Мінькоўская — CEO першага ў Еўропе Адукацыйнага цэнтра для педагогаў, бацькоў і дзяцей «Я І МАЯ ШКОЛА» — ініцыявала дабрачынны праект для дапамогі ўкраінскім ваярам. 24 лютага 2022 года адукацыйны цэнтр ператварыўся ў майстэрню па вырабе абутку, дзе Ірына дапамагае збіраць сродкі, каб дастаўляць сучасныя берцы ўкраінскім хлопцам на фронт. Каманда праекта ўвесь час мае патрэбу ў дафінансаванні, каб набываць скуру, і вы можаце ім дапамагчы.

Валанцёрская дзейнасць HelpKharkiv пачалася з першага дня вайны. 250 валанцёраў аб'ядналіся для дапамогі жыхарам Харкава і Харкаўскай вобласці з эвакуацыяй, прадастаўленнем часовага прытулку, а таксама прадуктамі, медыкаментамі і ўсімі неабходнымі таварамі жыццядзейнасці.

Беларуская грамадская арганізацыя «Prague Support Team» стварае ў Празе асобную групу авіявыведкі, якая складаецца з чатырох добраахвотнікаў. Пасля навучання і падрыхтоўкі, група будзе здольная выконваць розныя задачы па выведцы, патруляванні, навядзенні артылерыі і г.д.

Мы адкрываем збор для жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам падчас вайны. Патрэбна дапамога з дарагімі медыкаментамі (кантрацэптывы, лекі па рэцэпце, Rape kit) і наступнай перадачай іх ва Украіну, каб жанчыны не заставаліся сам-насам са сваёй бядой.

З 2015 года па сённяшні дзень валанцёрская ініцыятыва «гумаршрут Беларусь-АТА» працягвала дапамагаць украінцам у зоне канфлікту. Медыкам-валанцёрам было пастаўлена чатыры адзінкі медтранспарту, агульная вага гуманітарнай дапамогі, пастаўленай на ўкраінскі Данбас за пяць гадоў, перавысіла 25 тон.

Мы хочам фінансава падтрымаць сем'і, якія засталіся без карміцеля. Дапамога разлічана на тое, каб ім хапала на перадачы і падтрымку сем'яў. У гэтых сем'ях ёсць людзі сталага веку і з інваліднасцю, а таксама зусім маленькія дзеці.

Мэта серыяла – паказаць усяму свету гісторыю беларускага народа ў імкненні быць свабоднымі ад рэжыму і дыктатуры, і асвятліць падзеі, якія працягваюцца ў Беларусі дагэтуль. Наша творчая каманда дзякуе кожнаму, хто неабыякавы да гэтай гісторыі і адгукнецца на дапамогу.

Калі ў вас есць магчымасць, падтрымайце канал не толькі праглядамі і падабайкамі, але і грашыма. Давайце разам ствараць якасны кантэнт, які будзе карысным для ўсіх беларусаў!

Сбор средств для инициативы «Мирный Дом» – временного убежища в Варшаве для людей, которым экстренно пришлось покинуть Беларусь в связи с политическими репрессиями.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне тэрмінова шукае спонсараў. Школа была экстрана створана для дапамогі ў атрыманні сярэдняй адукацыі дзецям, чые бацькі патрапілі пад машыну рэпрэсій і захаваць беларускую самаідэнтыфікацыю дзяцей. Большасць сем'яў, чые дзеці вучацца ў нас, не маюць магчымасці аплачваць нават мінімальны кошт і праходзяць навучанне бясплатна.

Збор для арэнды дома ў Кіеве для магчымасці пасля экстранага выезду беларусаў на працягу месяца мець месца для пражывання, гэтага дастаткова, каб дапамагчы чалавеку легалізавацца ў краіне. Паколькі беларусы пераследуюцца пастаянна і ў бліжэйшы час няма перадумоў для прыпынення рэпрэсій, месца для пражывання такіх людзей патрэбнае пастаянна.

Праект Voices from Belarus з'явіўся ў ліпені 2020, калі беларусы па ўсім свеце пачалі задаваць пытанне «дзе я магу знайсці навіны на англійскай, каб падзяліцца імі з сябрамі?»

Са жніўня нашыя юрысты і адвакаты дапамагаюць незаконна звольненым працоўным, праводзяць для іх юрыдычныя кансультацыі, суправаджаюць у судах. Збор патрэбен для таго, каб мы мелі магчымасць працягваць гэта рабіць.

Беларусі Портленда аб'ядналіся для падтрымкі прафсаюза БелАЗ, якія змагаюцца за дэмакратыю і справядлівасць у краіне і падвергліся рэпрэсіям за свае патрабаванні.

Вось ужо 5 месяцы каманда Zubr і Маланка Медыя (навіновыя сэрвісы ад стваральнікаў сістэмы анлайн-маніторынгу выбарчага працэсу 2020 г.) разам з намі сочаць за падзеямі ў Беларусі, імкнучыся лаканічна і хутка асвятляць усе важныя навіны, падзеі і меркаванні публічных людзей у рэжыме прамых уключэнняў.

За свой пратэст супраць збіванняў, забойстваў і бяспраўя спартсмены паплаціліся кар'ерамі, якія будавалі ўсё жыццё. Падтрымаць іх — наш абавязак.

Збор на падтрымку незалежных журналістаў і медыяў Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Мы выплачваем стыпендыі і дапаможнікі, падтрымліваем рэдакцыі. Журналістыка — не злачынства!

Медыкі — асаблівыя героі. У Беларусі яны змагаюцца з COVID-19 без падтрымкі дзяржавы і актыўна выступаюць супраць самавольства і гвалту. Мы падтрымліваем іх правы, незалежны прафсаюз, звольненых і іх сем'і.