Падтрымка беларускай праваслаўнай супольнасці Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні

  • Гісторыя

Дарагія сёстры і браты беларусы!

З Велікодняй Літургіі 2023 года фактычна распачалося існаванне беларускай праваслаўнай супольнасці ў складзе царквы Канстантынопальскага патрыярхату.

Гэтая падзея натхніла многіх з нас і адкрыла новую старонку гісторыі Беларускай царквы. Першая беларуская абшчына Сусветнага патрыярхату пачала сваё існаванне і надалей ад кожнага з нас залежыць яе будучыня!

Перад намі цяпер стаіць шэраг задач, якія патрабуюць агульнай увагі, актыўнага ўдзелу і падтрымкі кожнага, хто неабыякавы.

  • Беларуская царкоўная супольнасць Канстантынопальскага патрыярхату не мае пакуль свайго памяшкання для набажэнстваў і сустрэч. Мы спадзяемся на дамову на выкарыстанне  адмысловага памяшкання, але яно патрабуе пэўных  выдадткаў, звязаных  рамонтам і  обслугоўваннем, якое звязана з патрэбамі  царкоўнай супольнасці;
  • Літургічная дзейнасць грамады неразрыўна звязана з харавым спевам. Нам патрэбны сродкі для падтрымання і развіцця беларускага хору, які мае быць адной з асноўных  адметнасцяў нашай супольнасці.
  • Грамада мусіць з цягам часу набыць неабходныя літургічныя рэчы для правядзення набажэнстваў;
  •  Мы маем адказнасць за тых сёстраў і братоў, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і патрабуюць дапамогі. У нас мусіць быць фонд для аказання падтрымкі тым, хто яе найбольш патрабуе.
  • Мы бачым сваю дзейнасць арыентаванай не толькі на віленскую супольнасць праваслаўных беларусаў, але маем намер выбудоўваць актыўныя ўзаемасувязі з беларусамі свету.
  • Мы спадзяемся, што  нашая супольнасць  будзе ажыццяўляць адукацыйныя і культурніцкія праекты, аказваць духоўную і псіхалагічную дапамогу, судзейнічаць нацыянальна арыентаванаму выхаванню дзяцей. Спадзяемся на арганізацыю нядзельнай  школы  для дзяцей і адукацыйных  курсаў па вывучэнні Бібліі і традыцыі царквы для дарослых;
  • Мы імкнемся  спрыяць вывучэнню і папулярызацыі гісторыі беларускага народа і беларускага праваслаў’я, каб кожны з нас мог разумець адметнасць гістарычнага шляху нашага народу і яго духоўнага кшталтавання;
  • Беларуская царкоўная супольнасць  адкрыта да брацкага ўзаемадзеяння з іншымі хрысціянскімі канфесіямі і традыцыямі і супольна з іншымі хрысціянамі сведчыць слова Хрыста.  

Шаноўныя беларусы, мы вельмі спадзяемся, што нашыя мэты блізкія Вам і мы разам зможам вырашыць вызначаныя задачы. Мы звяртаемся да Вас з просьбаю падтрымаць дзейнасць беларускай праваслаўнай супольнасці Канстантынопальскага патрыярхату Вашым актыўным удзелам і фінансамі.

Дзякуем кожнаму, бо малой дапамогі не бывае.

Якая сума неабходна?

17000 € – Гадавая арэнда памяшкання для набажэнстваў і сустрэч, рамонт памяшканняў, набыццё мэблі і рыштунку.

Сабрана:
€ 2 181 з 17 000