Аб рабоце фонду

Фонд BYSOL стаў адказам беларускага грамадства на хвалю беззаконня і гвалту, якая абрынулася на нашу краіну ў жніўні 2020 года. Тады мы засяродзіліся на дапамозе людзям, якія страцілі працу па палітычных прычынах і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну.

За 2020 год BYSOL выплаціў €2.9 млн для падтрымкі звольненых па палітычных прычынах, страйкоўцам, а таксама людзям, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь праз пагрозу іх свабодзе і бяспецы.

У 2021 годзе, апроч асноўнай дзейнасці фонду, разам з вамі мы паспяхова правялі кампаніі:

  • сабралі сродкі, каб падтрымаць ветэранаў на 9 траўня (выплаты склалі больш за 17 000 еўра);
  • дапамаглі дзецям палітычных зняволеных падрыхтавацца да школы і закупіць школьныя прылады — дапамогу атрымалі больш за 100 дзяцей, на суму 11 000 еўра;
  • мы правялі калядную акцыю для сем'яў палітычных вязняў.

У самыя кароткія тэрміны каманда BYSOL стварыла сістэму пераводу грашовых сродкаў у Беларусь, непаражальную для нелегітымнай улады. Усе спробы перахопу фінансаў і кібератакі, арганізаваныя рэжымам, аказаліся безвыніковымі.

Што мы робім цяпер

Сёння BYSOL падтрымлівае ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам. Мы дапамагаем фондам медыцынскай, спартовай і культурнай салідарнасці. Аказваем падтрымку палітычным зняволеным і іх сем'ям, а таксама тым, хто вызваліўся і мае патрэбу ў падтрымцы. Мы дапамагаем звольненым па палітычных прычынах прайсці перанавучанне, каб з дапамогай атрыманых ведаў яны атрымалі новую, запатрабаваную прафесію.

Мы ствараем і развіваем актуальныя напрамкі, адказваючы на ​​выклікі часу:

  • Мы аказваем падтрымку дваровым супольнасцям, якія вядуць актыўную дзейнасць, для набыцця расходных матэрыялаў (балончыкі з фарбай, сцягі, выраб налепак) дваровым супольнасцям, якія вядуць актыўную дзейнасць. Мы таксама арганізуем навучанне, якое дае магчымасць забяспечыць ім фізічную і псіхалагічную бяспеку.
  • Дапамагаем сем'ям палітычных зняволеных і тым, хто адбыў тэрмін па незаконным абвінавачанні — гэтыя людзі маюць патрэбу не толькі ў фінансавай, але і ў псіхалагічнай дапамозе.
  • Ва ўмовах працяглых рэпрэсій, арыштаў і турэмных тэрмінаў, мы дапамагаем актывістам і іх сем'ям пераехаць з Беларусі ў бяспечнае месца і адкрылі гарачую лінію для кансультацый па выездзе — ўсім гэтым займаецца напрамак эвакуацыі.
  • Мы адкрываем персанальныя зборы для людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, каб у іх была магчымасць аператыўна прыцягнуць неабходныя сродкі.
  • Мы супрацоўнічаем з украінскімі актывістамі і ініцыятывамі. Аказваем гуманітарную дапамогу Украіне і падтрымліваем беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў шэрагах украінскай арміі.

Усе гэтыя ініцыятывы аб'ядноўваюць беларусаў у барацьбе за свабоду.

Беларуская салідарнасць — гэта не проста словы. З 2020 года мы выступаем супраць беззаконня. Мы змагаемся за свабоду Беларусі, а цяпер — і за свабоду Украіны.

Праца ў Фондзе

BYSOL рэгулярна публікуе справаздачнасць у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце: там вы можаце знайсці інфармацыю пра ўсе паступленні і выдаткі сродкаў.
У дадзены момант у фондзе працуюць грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і людзі, якія да 2020 былі занятыя ў іншых сферах — усяго два дзясяткі чалавек.

Кіраўнік фонду — беларускі праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Донарамі фонду сталі ўжо больш за 90 тысяч чалавек — гэта неабыякавыя людзі з усяго свету, якія дапамагаюць нараджэнню новай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Напрамкі працы Фонду салідарнасці BYSOL

Асноўнымі напрамкамі работы фонду BYSOL з'яўляюцца:

  • Падтрымка дваровых ініцыятыў;
  • Фінансавая дапамога палітычным зняволеным і іх сем'ям;
  • Дапамога палітычным вязням, якія выйшлі на волю;
  • Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;
  • Тэрміновая эвакуацыя фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў у бяспечнае месца;
  • Персанальныя зборы пацярпелых ад рэпрэсій.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.