Вытворчасць спектакля “Былы Сын” паводле аднайменнага рамана Сашы Філіпенка

  • Гісторыя

Унікальнасць гэтага праекта ў тым, што ЎСЕ аўтары і акторы — выхадцы з Беларусі, вымушаныя жыць за мяжой: Саша Філіпенка (аўтар), Уладзімір Ушакоў (рэжысёр і мастацкі кіраўнік забароненага ў Беларусі СМТ), Таццяна Мартынава (блогер «Хопіць Баяцца»), Настасся Шпакоўская (актрыса тэатра імя Максіма Горкага, вакалістка гурта «Naka»), Сяргей Кузін (радыёвядучы, музыка, шоўмэн, вядучы, былы генеральны прадзюсер «Альфа радыё» ў Мінску, цяпер «Радыё РОКС»), Яўген Казакевіч, ), Аляксей Яравенка (акцёр), Павел Гарадніцкі (акцёр і рэжысёр беларускага вольнага тэатра, удзельнік гурта «Разбiтае сэрца пацана»), і іншыя, чые імёны пакуль не выдаюцца.

Гэта настолькі эмацыйны твор, што акцёры плачуць на рэпетыцыях.
Спектакль неабходна паказаць як мінімум краінам суседкам Беларусі, а пазней усім краінам беларускай эміграцыі.

Прэм'ерныя паказы ў Кіеве плануюцца 19 і 20 траўня, у Цэнтры Даўжэнка.
На прэм'еру хацелася б запрасіць беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій ва Украіну.

Якая сума неабходна?

10495 € — 1340 € — арэнда залы;
714 € — святло і гук;
3200 € — касцюмы;
1500 € — дэкарацыі;
714 € — зарплата акцёрам;
200 € — транспартныя выдаткі;
2827 € — 185 білетаў для бежанцаў з Беларусі.

:
€ 10
Збор завершаны. Сабрана: € 10