Гуманітарная дапамога Украіне

  • Гісторыя

Для ахвяравання праз крыптавалюту

Нумар кашалька скапіяваны ў буфер абмену

З 2014 года Украіна стала аб'ектам расейскага ўварвання. Мы настолькі прызвычаіляся да навін з Данбаса, што гэтая вайна ўжо стала для шматлікіх чымсьці штодзённым. Але, нават калі смерць, кроў і страты людзей здаюцца камусьці штодзённымі, гэта не робіць іх меншымі. З 2015 года па сённяшні дзень валанцёрская ініцыятыва «гумаршрут Беларусь-АТА» працягвала дапамагаць украінцам у зоне канфлікту. Медыкам-валанцёрам было пастаўлена чатыры адзінкі медтранспарту, агульная вага гуманітарнай дапамогі, пастаўленай на ўкраінскі Данбас, за пяць гадоў перавысіла 25 тон.

Сёння, ў момант абвастрэння расейска-ўкраінскай вайны, ініцыятыва «гумаршрут Беларусь-АТА» абвяшчае новы збор дапамогі для Украіны. Вельмі многія беларусы пасля падзей 2020 года ўжо зразумелі, што ў нас з украінцамі агульны вораг і ён сядзіць у Крамлі — і ім, і нам увайсці ў сям'ю еўрапейскіх краін перашкаджаюць імперскія амбіцыі кіраўніцтва Расеі, якая цешыць сябе фантазіямі стварэння гібрыда СССР і Расейскай імперыі. Калі б не дапамога Пуціна Лукашэнку, наша рэвалюцыя б перамагла. Калі б не спроба анэксіі Крыма і вайна на Данбасе, Украіна сёння была б ужо на паўдарозе ўступлення ў ЕС.

Старт новага збору пракаментаваў заснавальнік ініцыятывы Андрэй Стрыжак: «Увесь цывілізаваны свет падтрымлівае і суперажывае нам і ўкраінцам у нашым праве быць вольнымі ад імперыі. Надышоў час паказаць нашу салідарнасць з суседзямі, якія прынялі і трымаюць удар агрэсара, як мы паказвалі сваю салідарнасць у часы Майдана. Свабода Беларусі звязана са свабодай Украіны. Не даць Пуціну і яго бандзе атрымаць перамогу — значыць наблізіць крах лукашэнкаўскага рэжыму».

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Якая сума неабходна?

150000 € — Сабраныя сродкі будуць перададзены ініцыятывам, якія займаюцца дапамогай украінскім медыкам і грамадзянскаму насельніцтву ў зоне канфлікту. Усход SOS, Першы добраахвотніцкі мабільны шпіталь імя Пірагова.

:
€ 156 043
Збор завершаны. Сабрана: € 156 043