Падтрымка Беларускага Інфацэнтра ў Львове

  • Гісторыя

Улада Украіны разглядае беларусаў як саюзнікаў рускіх агрэсараў. На дадзены момант, ва ўкраінскім грамадстве мала інфармацыі аб сучаснай Беларусі, аб супраціве беларускай апазіцыі супраць Лукашэнкі і агрэсара Пуціна. Улічваючы дадзеную праблему, мы стварылі праект, мэтай якога з'яўляецца пераадоленне недаверу паміж украінцамі і беларусамі, падтрымка беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў на тэрыторыі Украіны. Канчатковай мэтай праекта з'яўляецца судзейнічанне дэмакратычным працэсам у самой Беларусі і перамога ўкраінскіх УС у вайне з агульным агрэсарам, інфармацыйнае суправаджэнне дзеянняў беларускіх валанцёраў, добраахвотнікаў, актывістаў ва Украіне, Польшчы і, па магчымасці, ў Беларусі.

Беларускі Інфармацыйны Цэнтр з'яўляецца часткай дзейнасці Інфармацыйнага Агенцтва «Заходні Інфармацыйны Фронт» (www.zahidfront.com.ua) і карыстаецца рахункамі і Пасведчаннем СМІ гэтай арганізацыі. Дадзенай ініцыятывай мы марым узмацніць склад рэдакцыі Беларускага Інфармацыйнага Цэнтра з адной асобы (кіраўнік цэнтра) да 4-х асоб, дадаючы 3-х дадатковых спецыялістаў, а менавіта — 2-х журналістаў і відэааператара. Плануем стварыць фонд для перакладаў тэкстаў на мовы — беларускую, ўкраінскую, расейскую. Гэтыя змены дадуць магчымасць падрыхтаваць больш неабходнага відэаматэрыялу ў Telegram і YouTube каналы. Для паляпшэння якасці відэа для Youtube канала мы плануем набыць відэа і кампутарную тэхніку. Гэта дасць паляпшэнні тэхнічных магчымасцяў рэдакцыі працаваць з сацыяльнымі сеткамі і каналамі YouTube і Telegram.

Якая сума неабходна?

5000 € – сума на аплату працы журналісту-тэлерэпарцёру, журналісту-адміністратару, відэаператару; пераклады на беларускую, польскую, расейскую мовы; кампутарная і відэа-тэхніка; прафесійная відэакамера; тры ноўтбукі.

:
€ 87
Збор завершаны. Сабрана: € 87