
Нашая задача ў тым, каб забяспечыць людзей невялікай сумай грошай адразу, як толькі яны выйдуць на волю. У рамках гэтага праекта, мы прапануем нашу дапамогу 30 беларусам, якія вызваліліся!
Нашая задача ў тым, каб забяспечыць людзей невялікай сумай грошай адразу, як толькі яны выйдуць на волю. У рамках гэтага праекта, мы прапануем нашу дапамогу 30 беларусам, якія вызваліліся!
10 беларускіх сем'яў, якіх падзяліла турма. 10 жанчын, якія працягваюць змагацца.
BYSOL абвяшчае збор для экіпіроўкі атрадаў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць разам з украінцамі супраць нашых агульных ворагаў — Пуціна і Лукашэнкі. Беларусы ў складзе батальёнаў тэрытарыяльнай абароны атрымалі зброю і боепрыпасы, але ёсць сур'ёзны недахоп спецыяльнага рыштунку, абароны і тактычнай медыцыны.
У Беларусі саджаюць у турму за карыстанне Telegram і кантакты з незалежнымі медыямі. Давайце дапаможам самым сумленным і адважным з нас — тым, хто пацярпеў за праўду.
Кірунак па падтрымцы былых зняволеных па палітычных матывах, якія адсядзелі ў турмах за свае перакананні.
Мы дапамагаем сем'ям хутка выехаць за межы Рэспублікі Беларусь. Выехаць ва ўмовах прамога палявання і пагрозы свабодзе, жыццю і здароўю чалавека.
Унікальныя беларускія двары — феномен пратэстаў. Маленькія суполкі аб'ядноўваюць людзей па ўсёй краіне ў іх барацьбе супраць дыктатуры. Яны дапамагаюць беларусам адкрыта выказваць свой пратэст, а мы мусім дапамагчы ім працягваць сваю барацьбу.
Да жніўня 2020-га мы, як і ўсе беларусы, займаліся сваімі праектамі, але не змаглі застацца ў баку, калі краіну захапіла хваля гвалту і беззаконня. Цяпер мы дапамагаем тым, хто пацярпеў ад рук рэжыма.
BYSOL падтрымлівае сем'і палітвязняў, страйкамы, дваровыя суполкі, звольненых працаўнікоў і адлічаных студэнтаў, лакальныя ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
У Беларусі больш за 1000 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.
Мы аб'яўляем тэрміновы збор на выплату для ветэранаў і заклікаем усіх далучыцца да акцыі падтрымкі ветэранаў – удзельнікаў сусветнай вайны. Іх засталося ўсяго 3337 і ў нашых сілах прынесці даніну павагі.
Гэтыя дзеці маглі б ісці першага верасня ў школу з букетам восеньскіх астраў, ганарліва трымаючы бацьку за руку...
Не кожнаму лёгка абраць паміж дабрабытам і чыстым сумленнем. Давайце падтрымаем беларусаў, якія страцілі працу, выбраўшы актыўную грамадзянскую пазіцыю супраць бесчалавечнага рэжыму.
Пасля апытанняў сем'яў палітвязняў высветлілася, што ў многіх дзяцей палітвязняў яшчэ не здарылася лета. У многіх хапае фінансавых магчымасцей толькі для таго, каб закрыць мінімальныя базавыя патрэбы.
Рэжым прапануе ўзяць спецыяльныя крэдыты з ільготнымі працэнтамі, каб сабраць дзяцей да школы, купіць ім вопратку, але з умовамі «купляйце беларускае». Такая рэальная падтрымка дзяцей рэжымам.
Шмат у якіх палітвязняў, якія ўжо выйшлі на волю, як і ў тых, хто ў турме — ёсць маленькія дзеці. Замест радасці, ў іх жыцці ўвайшла палітыка, яна крадзе іх дзяцінства.
У перыяд са жніўня па снежань мы фінансава падтрымалі больш за 1300 звольненых на суму амаль 2 млн. еўра. Чатыры месяцы мы былі «пажарнай камандай», аператыўна і кропкава дапамагаючы звольненым і рэлакантам. А ў снежні мы перафарматавалі падтрымку звольненых на дапамогу ў працаўладкаванні і перанавучанні.
Шмат у каго з палітвязняў ёсць маленькія дзеці. Яны нічога не ведаюць пра палітыку, але дакладна ведаюць, што хочуць сустрэць сямейнае свята са сваімі дарагімі татамі і мамамі. Свабода аднаго з бацькоў стала б для іх самым лепшым падарункам, бо сям'я — гэта святое, і для яе сабрацца за калядным сталом усім разам неацэнна.
Мы сабралі 32 сям'і, якія ні разу не атрымлівалі дапамогу, і для якіх фінансавы разрыў стаў ужо непад'ёмным, яны знаходзяцца ўжо зусім у гаротным становішчы.