Збор на правядзення акцыі 9 жніўня 2026 года ў Варшаве у шостую гадавіну падзей 2020 года

  • Гісторыя

Ініцыятыва ДаВолі абвяшчае збор на масштабную публічную акцыю ў Варшаве 9 жніўня 2026 года, якая нагадае пра падзеі 2020 года ў Беларусі, прыцягне ўвагу да працяглых палітычных рэпрэсій і прадэманструе, што беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду. 

Гэта мерапрыемства павінна стаць важным грамадскім сігналам пра тое, што беларускі крызіс не завершаны, палітычныя рэпрэсіі працягваюцца, і таму Беларусь не павінна знікаць з міжнароднага парадку дня.

Дзейнасць ініцыятывы ДаВолі арыентавана найперш на беларускую супольнасць у Польшчы, а таксама на шырэйшую міжнародную аўдыторыю, для якой важна захаванне ўвагі да сітуацыі ў Беларусі.

Мы плануем:

  • правесці адкрытае мерапрыемства ў цэнтры Варшавы з удзелам вядомых беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў, музыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці;
  • сабраць некалькі сотняў удзельнікаў акцыі і прыцягнуць увагу жыхароў Варшавы, польскіх медыя і міжнароднай супольнасці;
  • стварыць нагоду для шырокага асвятлення беларускай тэматыкі ў польскіх і беларускіх незалежных СМІ, а таксама ў сацыяльных сетках;
  • умацаваць сувязі і салідарнасць у беларускай дыяспары, стварыўшы прастору для сустрэчы, падтрымкі і сумеснага ўдзелу ў грамадскім жыцці;
  • яшчэ раз данесці да грамадства, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, сотні палітвязняў застаюцца за кратамі, а тысячы беларусаў не могуць бяспечна вярнуцца дадому

Сродкі, сабраныя праз гэты збор, будуць выкарыстаныя для арганізацыі і правядзення акцыі:

  • арэнды сцэнічнага, гукавога і тэхнічнага абсталявання
  • забеспячэння бяспекі 
  • пакрыцця арганізацыйных і рэгістрацыйных выдаткаў
  • падрыхтоўкі праграмы і лагістыкі ўдзельнікаў

Гэта дазволіць правесці мерапрыемства на належным узроўні і зрабіць яго прыкметнай грамадскай падзеяй у Польшчы.

Сума збору
€3000

Сабрана:
€ 0 з 3 000