Дапамога сем'ям былых палітвязняў з дзецьмі

  • Гісторыя

Складана нават уявіць, як часы рэпрэсій адбіваюцца на жыццях дзяцей, чыіх бацькоў замыкаюць у турмах за праўду. Застацца без мамы ці таты на месяцы ці гады — стрэс для любога дзіцяці.

Адразу пасля вызвалення многія былыя палітвязні застаюцца без працы і сродкаў на існаванне. Акрамя пошуку грошай на жыццё і пагашэнне вялізных штрафаў яны вымушаны шукаць сродкі на дзіцячыя сады і школы, а таксама самыя неабходныя рэчы і школьныя прылады для сваіх дзяцей.

Нават паводле афіцыйных звестак збор аднаго дзіцяці ў школу каштуе ад 1000 рублёў. Дзе ж узяць такія грошы тым, каго адмяніла ўласная дзяржава?

Мы запускаем новы збор для дапамогі былым палітычным вязням у якіх ёсць дзеці.

Мы падтрымаем 30 сем'яў невялікай сумай грошай, якая зможа пакрыць некаторыя дзіцячыя выдаткі.

Неабходная сума: 9.000 €

Зрабі ўнёсак, каб дапамагчы маленькім беларусам перажыць няпростыя часы.

:
€ 9 770
Збор завершаны. Сабрана: € 9 770