Збярэм дзяцей палітвязняў у школу: 2023

  • Гісторыя

Атрымалі выплаты:

Вынікі кампаніі:

Ад імя фонда BYSOL  і ўсіх удзельнікаў збору — дзякуй шчыры ўсім, хто спрычыніўся, за актыўную дапамогу і салідарнасць! Супольнымі высілкамі мы сабралі дапамогу для падрыхтоўкі да школы для 237 дзяцей палітзняволеных.

Выказваем падзяку ініцыятывам і фондам, якія далучыліся да акцыі! Гэта дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітвязням у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB і Association of Belarusians in America

Хочацца асобна адзначыць, што да гэтай акцыі актыўна далучылася і беларуская дыяспара Брытаніі, Бостана і Новай Англіі з The People's Embassy of Belarus in the United Kingdom, NADZEYA-BY.co.uk. Грамадзяне ўсяго свету дапамаглі беларускім дзецям!

Рэшта сродкау пойдзе на навагоднi збор на падарункi для дзяцей.


Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Але час ідзе, і зусім хутка маленькім беларусам зноў сядаць за парты. Кожнаму дзіцяці неабходныя школьныя прылады, падручнікі, адзенне і абутак, каб яны маглі паспяхова вучыцца і развівацца. А што рабіць тым, у каго не хапае сродкаў сабраць малых да школы?

Мы запускаем збор на падрыхтоўку да новага навучальнага года для дзяцей палітвязняў і людзей, якія выйшлі на волю пасля зняволення!

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Збор сродкаў для школьнікаў 1-11 класаў ладзяць Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.

Мы выплацім па 100€ на кожнае дзіця палітвязняў бацькоў.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня.

Давайце правядзем 1 верасня разам з гэтымі дзецьмі, дорачы ім надзею і падтрымку, якія яны заслугоўваюць.

:
€ 26 571
Збор завершаны. Сабрана: € 26 571