Падорым лета дзецям палітвязняў! 2023

  • Гісторыя

Атрымалі выплаты:

СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЯДЗЕНАЙ АКЦЫІ: 

Мы падарылі лета 270 маленькім беларусам

Сябры, сёння мы хочам выказаць вялікую падзяку ўсім, хто падтрымаў нашу дабрачынную кампанію па зборы ахвяраванняў для дзяцей палітычных зняволеных. Разам мы дапамаглі 270 дзецям са 149 сем'яў! Мы працягваем атрымліваць выдатныя водгукі аб тым, якія дзеці шчаслівыя праз новыя летнія прыгоды і пакупкі.

Дзякуючы вашым ахвяраванням мы змаглі зрабіць значны крок у падтрымцы маленькіх беларусаў, якім не пашанцавала стаць ахвярамі рэжыму ў такім далікатным узросце, бо ў іх забралі бацькоў.

Дзякуючы вашай шчодрасці і салідарнасці мы здолелі сабраць больш сродкаў, чым планавалі. Таму дадатковыя €1006 пайшлі на падтрымку сем'яў былых палітвязняў з дзецьмі.

Мы таксама хочам выказаць нашую ўдзячнасць усім, хто падзяліўся інфармацыяй аб нашым зборы, распаўсюджваючы яго праз сацыяльныя сеткі. Разам мы ствараем лепшую будучыню для ўсіх беларусаў, і ваш удзел робіць нашую місію магчымай!


У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

  • Экскурсіі, вандроўкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
  • Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • Спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • Рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць гэтую форму.

Заяўкі на дапамогу мы прымаем да 13 траўня.

Акцыю ладзяць фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.

У выпадку калі сума збора будзе вышэй за заяўленую, мы перавядзем грошы на збор на карысць сем’яў палітвязняў, якія вызваліліся і ў якіх ёсць дзеці.

:
€ 28 006
Збор завершаны. Сабрана: € 28 006