Дапамога вызваленым палітычным зняволеным

  • Гісторыя

Кірунак па падтрымцы былых зняволеных па палітычных матывах, якія адсядзелі ў турмах за свае перакананні. Важна сустрэць гэтых людзей і аказаць ім максімальную падтрымку пасля выхаду з турмы, калі старое жыццё разбурана, ў зняволенні ўзніклі праблемы з фізічным і псіхалагічным здароўем, адсутнічаюць самыя простыя матэрыяльныя сродкі, пачынаючы з адзення. Мы можам даць ім апору ў пачатку новага жыцця: медыцынскую, псіхалагічную, фінансавую і матэрыяльную дапамогу. Яшчэ больш важна для іх, былых палітычных вязняў рэжыму, адчуць нашую салідарную падтрымку.

Важна паказаць гэтым людзям, што яны для нас важныя і мы не забыліся пра іх. У гэты нялёгкі час мы падтрымліваем адно аднаго, толькі так мы зможам быць разам і працягваць барацьбу!

Вызваленыя атрымаюць комплексную падтрымку, у залежнасці ад таго, што ім неабходна:

- разавую выплату (на першыя патрэбы, вітаміны і г.д.);
 — медыцынскую і псіхалагічную дапамогу;
 — Падтрымку ў перанавучанні;
 — візавую і іншую падтрымку.

Праграма падтрымкі вызваленых рэалізуецца сумесна з кампаніяй @BY_help.

Запоўніце форму для атрымання дапамогі.

Сабрана:
€ 35 729 з 40 000