Эвакуацыя

  • Гісторыя

Лепш не становіцца — са жніўня 2020 года людзей затрымліваюць па палітычных артыкулах. І сёння рэжым узнімае архівы, на фота і відэа вышуквае ўдзельнікаў, затрымлівае і прыдумляе крымінальныя справы. Струмень бежанцаў не становіцца меншым.

Кірунак «Эвакуацыя» фонду BYSOL дапамагае з экстраным выездам менавіта тым, каму пагражае палітычна матываваная крымінальная адказнасць. Мы кіруемся агульнымі прынцыпамі гуманнасці і лічым, што чалавек не павінен сядзець у турме за свае палітычныя перакананні і за мірныя пратэсты супраць нелегітымнай улады.

Акрамя таго, мы разумеем, што палітвязні ў Беларусі падвяргаюцца катаванням і рызыкуюць памерці. Гэта дадатковы стымул, каб дапамагчы людзям пазбегнуць траплення ў турму. І апошні стымул — чалавек прынясе больш карысці на волі, няхай нават і ў Еўропе, чым у турме.

Да нас звяртаюцца:

  • актывісты
  • дваровыя ініцыятывы
  • праваабаронцы
  • журналісты
  • былыя супрацоўнікі МУС

Самы цяжкі час для сям'і — гэта калі сваяк трапляе пад рэпрэсіі нечакана. Законапаслухмяны грамадзянін можа аднойчы выйсці на акцыю, запісаць анлайн-відэа з асуджэннем гвалту або пакінуць каментар у сацыяльных сетках і ў раптоўна стаць мішэнню для органаў. З моманту дачы падпіскі аб нявыездзе ёсць толькі тры дні да ад'езду. Большасць людзей спраўляюцца самастойна. Але многім аказваецца тэрмінова патрэбная фінансавая падтрымка. Дакументы, білеты, перавозчыкі і іншыя выдаткі могуць даходзіць да 2000 долараў на чалавека. Таму мы стварылі гэты збор на цэнтралізаваны пул, каб мець магчымасць хутка рэагаваць на просьбу сям'і аб пераездзе.

Пасля таго, як грамадзяне, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, трапляюць на бяспечную тэрыторыю, мы перадаем іх у рукі адпаведных легальна дзеючых ініцыятыў, якія дапамагаюць у адаптацыі на першы час.

Форма падачы заяўкі на ЭВАКУАЦЫЮ
 
БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ – ЛЮДЗІ ДАПАМАГАЮЦЬ ЛЮДЗЯМ!

:
€ 76 791
Збор завершаны. Сабрана: € 76 791