Падтрымка сем'яў палітвязняў

  • Гісторыя

Сёння праваабаронцы прызналі больш за 1000 чалавек палітвязнямі – гэта значыць, што чалавека пасадзілі ў турму за тое, што ён ці яна выкарыстоўвае права выказваць сваё меркаванне, гарантаванае кожнаму беларусу і беларускай Канстытуцыяй Беларусі. Калі гэтае меркаванне не супадае з тым, як гэта трэба ўладзе, то яму затыкаюць рот турэмным зняволеннем. У такой сітуацыі часта пакутуюць не толькі тыя, хто за кратамі, але і яго ці яе блізкія.

Колькасць вязняў сумлення расце кожны тыдзень. Хтосьці застаўся без гаспадыні і гаспадара дома, у кагосьці на волі маленькія дзеці ці цяжарныя жонкі, і мы імкнемся падтрымаць іх і іх блізкіх.

З 1 студзеня 2021 года мы дапамаглі сем'ям на суму 188.503 еўра. Гэтыя 500 еўра (і больш) на сям'ю часта ідуць на самыя неабходныя патрэбы: ежу, перадачы і крэдыты. Мы аб'явілі збор, каб дапамагчы сем'ям палітзняволеных і тых, хто яшчэ ў працэсе атрымання гэтага статусу, але таксама сядзіць у турме па палітычна матываванай справе.

Толькі дапамагаючы адзін аднаму мы можам адчуваць упэўненасць у тым, што не будзем пакінуты ў цяжкую хвіліну, а цяжкія хвіліны зараз жыве кожны беларус і кожная беларуска.

РАЗАМ — ПЕРАМОЖАМ!

Сабрана:
€ 84 528 з 100 000