Кожны дзень сілавікі затрымліваюць беларусаў, якія ня згодныя жыць пры цяперашняй уладзе. Людзей збіваюць, зневажаюць, падманваюць, прымушаюць даваць інтэрв'ю дзяржаўным СМІ.
Фонд BYSOL разам з беларусамі з усяго свету імкнецца ім дапамагчы. Мы збіраем грошы на дапамогу сем'ям палітычных зняволеных, звольненым работнікам, адлічаным студэнтам, страйкоўцам працоўным, медыкам, дзеячам мастацтва, журналістам, спартсменам, актывістам, якія аб'ядноўваюць людзей у маштабах краіны, чаго рэжыму не ўдалося зрабіць за 26 гадоў.
Яны не пабаяліся выйсці на вуліцу ці выказаць сваё меркаванне ў краіне, дзе адстойванне сваёй грамадзянскай пазіцыі караецца шматгадовым зняволеннем ці нават смерцю. І яны працягваюць адкрыта казаць аб зменах, нягледзячы на здзекі, якім падвяргаюцца.
Вы таксама можаце стаць удзельнікам нашага агульнага руху на шляху да перамогі – ахвяраваць грошы і падтрымаць людзей, якія кожны дзень падвяргаюцца рэпрэсіям з боку рэжыму.
Ахвяруючы грошы фонду BYSOL, вы таксама ўключаецеся ў барацьбу, становіцеся датычным да сітуацыі ў Беларусі, дапамагаеце дзясяткам тысяч супраціўляючых зразумець, што яны не адны, іх не кінулі, і разам мы пераможам!
Аказваючы дапамогу праз агульны збор, вы згаджаецеся на размеркаванне гэтых сродкаў на зборы арганізаваныя фондам BYSOL.