Збор на каманду

  • Гісторыя

BYSOL — гэта дзясяткі супрацоўнікаў і валанцёраў на чале з сузаснавальнікам фонду Андрэем Стрыжаком. Большасці з нас давялося пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Мы працуем з розных куткоў свету і разам з актывістамі і прадстаўнікамі дыяспар, мы дапамагаем тым, хто пацярпеў ад рук беларускага рэжыму. У дадзены момант мы таксама дапамагаем актывістам, добраахвотнікам і ініцыятывам ва Украіне. Мы запусцілі канал, дзе збіраем інфармацыю па выездзе, эвакуацыі і адаптацыі ў іншых краінах і даем прыватныя кансультацыі. На дадзены момант мы апрацавалі ўжо больш за 10 000 прыватных заявак.

Андрэй Стрыжак

Праваабаронца, грамадзянскі актывіст, валанцёр. Працуе ў грамадскім сектары з 2000 гады. Дапамагаў рэпрэсаваным у Беларусі, мясцовым жыхарам і медыкамі ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе.

У 2020 годзе разам з іншымі актывістамі Андрэй запусціў валанцёрскую ініцыятыву ByCovid-19, якая дапамагала ўрачам Беларусі падчас пандэміі: валанцёры набывалі для медыкаў сродкі індывідуальнай абароны, якімі іх не забяспечыла дзяржава.

Чым мы займаемся наўпрост цяпер?

Цяпер BYSOL працуе па шэрагу напрамкаў:

Мы ўвесь час сочым за сітуацыяй у Беларусі, рэагуем на запыты грамадства і дапамагаем тым, каму гэта неабходна:

За кожным з гэтых збораў і за кожным напрамкам стаіць чалавек. Мы працуем для таго, каб дапамагаць тым, хто змагаецца за свабоду.

Дзякуючы тысячам неабыякавых людзей — дзякуючы вам, мы змаглі дапамагчы вялікай колькасці людзей. Агульны аб'ём дапамогі ў дадзены момант складае 4,5 мільёнаў еўра.

Сабрана:
€ 74 232 з 100 000