Прыватныя зборы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Праз палітычны пераслед і наступную дэпартацыю без дакументаў за межы Беларусі Максім* на доўгія месяцы апынуўся разлучаны са сваёй сям’ёй. Яму патрэбна дапамога, каб перавезці сям’ю ў Літву і аб’яднацца з ёю.

Былы палітзняволены з непаўнагадовым сынам уцёк з Беларусі ў Чэхію, дзе яны падаліся на міжнародную абарону. Пакуль ішла працэдура і афармленне дакументаў, Андрэй не мог легальна зарабляць на жыццё і апынуўся ў фінансавай яме. Ён просіць падтрымаць яго з сынам, каб пратрымацца на плаву некалькі месяцаў.

Дзяўчаты прыцягнулі ўвагу сілавікоў адкрытай дэманстрацыяй сваёй арыентацыі. Пасля выкліку ў міліцыю Геры пара вырашыла не рызыкаваць і ўцякаць з Беларусі. У новай краіне яны ўсяго некалькі месяцаў і пачынаюць жыццё нанова.

Цяжкая траўма нагі і шэраг няўдалых аперацый выбілі Святлану з нармальнага жыцця. Ёй патрэбная падтрымка на рэабілітацыю, каб зноў нармальна хадзіць.

За вывешаныя ў 2022 годзе сцягі – бела-чырвона-белы і сцяг Украіны – Кацярыну Зарэцкую прысудзілі да 5 гадоў калоніі. Дэпартаваная спачатку ва Ўкраіну, а потым у Польшчу, Каця сутыкнулася з наступствамі цяжкай працы ў калоніі – грыжамі і пратрузіяй пазваночніка. Ёй патрэбная дапамога на курс рэабілітацыі, каб захаваць здароўе і магчымасць працаваць.

Былы палітзняволены пасля вызвалення з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. З інваліднасцю 3-й групы ў зняволенні яго здароўе сур’ёзна пагоршылася, а зараз праз праблемы з дакументамі ён пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі і мае патрэбу ў падтрымцы на час, пакуль зможа аднавіцца, легалізавацца і пачаць працаваць.

Беларуска ў Польшчы страціла працу і сутыкнулася з сур’ёзнымі псіхічнымі праблемамі. Яна просіць падтрымаць яе ў перыяд лячэння і пошуку новага месца працы.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Беларуска з сынам апынулася ў эміграцыі, каб не патрапіць у турму. Цяпер яна жыве ў Польшчы. З малым дзіцём на руках яна доўга не магла ўладкавацца на працу. Цяпер сын падрос, жанчына можа ісці на працу, але да першых заробкаў ёй патрэбная падтрымка, каб аплаціць жыллё і дзіцячы садок.

Дапамагчы камандзе