
Зборшчык мэблі Аляксей Санчук у 2020 годзе далучыўся да пратэстнага руху. Разам з сябрамі ён ладзіў незвычайныя акцыі і быў адным з тых барабаншчыкаў, якія задавалі рытм пратэстам.

Зборшчык мэблі Аляксей Санчук у 2020 годзе далучыўся да пратэстнага руху. Разам з сябрамі ён ладзіў незвычайныя акцыі і быў адным з тых барабаншчыкаў, якія задавалі рытм пратэстам.

Пасля вызвалення з калоніі Аляксей апынуўся перад новым выпрабаваннем: ён не можа знайсці працу, а дома яго кожны дзень чакае мама з цяжкай анкалогіяй.

Алена Мяшчэракава ледзь не памерла ад кавіду, перажыла рэпрэсіі сілавікоў і была вымушаная з’ехаць з краіны. Калі Расія напала на Украіну, яна стала валанцёркай, але цяпер дапамога патрэбная ёй самой.

Пасля ўдзелу ў пратэстах Аляксандра прысудзілі да трох гадоў «хіміі». Ён падаў апеляцыю і, пакуль суд разглядаў яе, з’ехаў у Грузію, каб пазбегнуць пакарання. Пяць гадоў ён працаваў і жыў у гэтай краіне, пакуль у яго не пачаліся праблемы з дакументамі. Цяпер мужчыне патрэбная дапамога.

У васемнаццаць гадоў Алег удзельнічаў у пратэстах у Пінску і правёў у турме больш за пяць гадоў, з іх два гады ў ізалятары. У снежні 2025 года беларуса прымусова дэпартавалі, зараз ён пачынае жыццё ў эміграцыі, просіць аб падтрымцы, каб прайсці навучанне і зарабляць на жыццё.

Праз палітычны пераслед і наступную дэпартацыю без дакументаў за межы Беларусі Максім* на доўгія месяцы апынуўся разлучаны са сваёй сям’ёй. Яму патрэбна дапамога, каб перавезці сям’ю ў Літву і аб’яднацца з ёю.

У мінулым Ларыса – карэспандэнтка «Белсата», а цяпер былая палітзняволеная і этнафатограф. У 2025 годзе была дэпартаваная з Беларусі ў Літву за тры месяцы да вызвалення. Міжнародную абарону яна чакае ў Польшчы, праз Дублінскае пагадненне яе справа зацягнулася, і на гэты перыяд ёй патрэбная падтрымка.

Каця Бартко папрасіла прытулку ў ЗША праз палітычны пераслед у Беларусі. У выніку памылковага арышту яна апынулася ў лагеры для мігрантаў, без жыццёва неабходных ёй лекаў на валасок ад гібелі. Яе партнёр Дзмітрый просіць аб падтрымцы, каб з дапамогай юрыстаў вызваліць яе з лагера і не даць дэпартаваць у Беларусь.

Беларуска ў Польшчы страціла працу і сутыкнулася з сур’ёзнымі псіхічнымі праблемамі. Яна просіць падтрымаць яе ў перыяд лячэння і пошуку новага месца працы.