Прыватныя зборы

Зміцер Буневіч стаў фігурантам «карагоднай справы», правёў у зняволенні тры з паловай гады, страціў там селязёнку і эміграваў пад пагрозай новага зняволення. Цяпер ён пачаў жыццё спачатку, але падарванае ў турме здароўе не дае магчымасці жыць паўнавартасна.

Наталля Дуліна, экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, была асуджаная на 3,5 гады пазбаўлення волі. 21 чэрвеня 2025 года яе без дакументаў і сродкаў выслалі ў Літву. Жанчыне патрэбна дапамога.

Сяргей Шэлег – кандыдат біялагічных навук. У 64 гады ён атрымаў адзін з самых суровых прысудаў у Беларусі за данаты: 8,5 гадоў. Яго вызвалілі ў адзін дзень з Сяргеем Ціханоўскім і вывезлі ў Літву. Зараз ён мае патрэбу ў дапамозе для пачатку новага жыцця.

Сям'я з Мінска ўжо амаль два гады ў эміграцыі не здаецца пасля дванаццаці адмоваў у абароне. Цяпер у іх жыцці з'явілася надзея на новае жыццё, але муж і жонка маюць патрэбу ў грошах на кесарава сячэнне.

Кірылу 21 год. За антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ён правёў амаль два гады ў беларускай турме. Яго вызвалілі ў адзін дзень з Сяргеем Ціханоўскім і адразу вывезлі ў Літву – без рэчаў, без грошай і падтрымкі. Цяпер Кірыл просіць дапамогі, каб пачаць жыццё нанова.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Пасля калоніі Людміла пачала жыццё нанова ў адзіночку і без рэсурсаў. Ёй патрэбна падтрымка, каб выжыць і ўстаць на ногі.

Дапамагчы камандзе