Беларуска просіць дапамагчы аплаціць рэабілітацыю дачкі

  • Гісторыя

Алена эвакуявалася ў Польшчу разам з сям’ёй: мамай і двума дзецьмі. У эміграцыі на жанчыну наваліліся цяжкасці з працай і аплатай жылля, да гэтага дадалося лячэнне хрыбетніка ў дачкі. Каб замацаваць вынік лячэння, дзіцяці патрэбна платная рэабілітацыя, а ўсе сродкі, што меліся, пайшлі на лячэнне і аплату кватэры.

Магчыма, вы мяне памятаеце. Я — Алена Дынер, вымушана эвакуявалася з Беларусі ў Польшчу праз палітычны пераслед. Мы перабраліся вялікай сям’ёй: я, мая 67-гадовая мама, дачка (17 гадоў) і сын (11 гадоў). Тады дзякуючы вашай дапамозе праз BYSOL мне ўдалося сабраць сродкі на жыллё для нас.

Усё было добра. Мы падалі дакументы на міжнародную абарону, дзеці пайшлі ў школу. Да гэтага года я спраўна аплочвала арэнду. Але ў студзені страціла працу. Адразу ж знайшла падпрацоўку, аднак працадаўца аказаўся несумленным і заплаціў куды менш, чым мы дамаўляліся. Новую працу я знайшла толькі ў сакавіку, але заробку ледзьве хапае на ежу і штодзённыя патрэбы. Адзіны наш пастаянны даход – гэта дапамога па міжнароднай абароне.

У лютым узніклі новыя выдаткі: давялося тэрмінова займацца здароўем дачкі. У яе пачаліся сур’ёзныя праблемы з хрыбетнікам. Усе аналізы, УЗД і МРТ зрабілі бясплатна, але за рэабілітацыю давялося плаціць (бясплатная чарга распісаная аж да канца 2027 года).

Гэта вельмі моцна ўдарыла па бюджэце. Дайшло да таго, што са старой кватэры нас выселілі. Пакуль што мы знайшлі часовае жыллё, дзе гаспадар гатовы пачакаць з аплатай. Але плаціць усё адно давядзецца – а дзе знайсці грошы, я проста не ведаю.

Я ў поўнай роспачы. Трэба займацца здароўем дачкі, шукаць грошы на жыллё, каб уся наша сям’я магла захаваць дах над галавой. Калі б з чымсьці адным я яшчэ справілася, то калі ўсё навалілася разам – рукі проста апускаюцца.

Буду бязмежна ўдзячная за любую дапамогу.

Сума збору
€1000

Уся сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў на рэабілітацыю маёй дачкі

Сабрана:
€ 0 з 1 000