Беларус страціў нагу, прайшоў калонію і апынуўся ў эміграцыі

  • Гісторыя

Аляксандру Краўчуку з Кобрына 57 гадоў. Пасля арышту, калоніі і дэпартацыі з Беларусі ён разам з дачкой апынуўся без сродкаў да існавання. Аляксандру неабходная тэрміновая замена пратэза нагі, а таксама сродкі на жыццё.

Аляксандр Краўчук – былы палітвязень. У 2024 годзе яго асудзілі да 4,5 года калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). 13 снежня 2025 года ён быў вызвалены і прымусова дэпартаваны з Беларусі ў складзе вялікай групы палітвязняў.

Аляксандр цяпер жыве ў Польшчы разам з непаўналетняй дачкой.

«Мне 57 гадоў, я страціў нагу яшчэ ў 2016 годзе пасля цяжкай аварыі. Пратэз, які ў мяне ёсць, фактычна разбураны – хадзіць становіцца ўсё больш балюча і цяжка».

Нагу ён страціў у 2016 годзе пасля выбуху газавага балона ў аўтамабілі – аскепкамі яму адарвала нагу ніжэй калена. Пасля трагедыі Краўчук шмат гадоў дамагаўся кампенсацый, канфліктаваў з чыноўнікамі, судзіўся з дзяржаўнымі структурамі і заяўляў пра несправядлівасць. У апошнія гады ўлады ўзмацнілі ціск на яго: яго штрафавалі, пра яго пісалі праўладныя СМІ, а затым супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Стары пратэз практычна разбураны і не дазваляе нармальна перасоўвацца. Аляксандр адчувае пастаянны боль, абмежаваны ў перасоўванні і не можа паўнавартасна аднавіць жыццё пасля турмы і дэпартацыі. Не мае магчымасці хадзіць, працаваць, клапаціцца пра дачку і проста жыць без штодзённага болю.

Любая дапамога дазволіць Аляксандру прайсці пратэзаванне і пачаць жыццё ў эміграцыі наноў.

«Дзякуй усім, хто дапамагае, падтрымлівае і не застаецца абыякавым!», – дзякуе Аляксандр.

Сума збору:
€21142

€17820 – першы этап пратэзавання галёнкі: часовы модульны пратэз, вакуумная сістэма Harmony P4, індывідуальныя лайнеры, тытанавая канструкцыя і водатрывалая ступня;

€3322 – другі этап пратэзавання: пастаянная вугляродная гільза і канчатковая адаптацыя пратэза.

  

Сабрана:
€ 0 з 21 142