Ініцыятывы

Мы — каманда Фундацыі Belarus 2020, мы ладзім праект «Кніга Памяці «2020», і мы прапануем аб’яднацца вакол ідэі зафіксаваць і развіць лепшае, што дала наша салідарнасць падчас рэвалюцыйных падзей 2020 года. Бо памяць — гэта падмурак будучыні.

Дазвольце прадставіцца. Мы — Ганна Федаронак і Алеся Буневіч — сузаснавальніцы дабрачыннага фонду «Прытуляй мяне». Наш фонд у сваёй дзейнасці падтрымлівае беларусаў, пацярпелых ад рэжыму, і людзей, што апынуліся ў вымушанай эміграцыі у Варшаве. Фінансаванне за гэтыя гады давалася нам складана, але мы не апускаем рукі і ў каторы раз шукаем падтрымкі для нашага шэлтара.

Мяне завуць Ілля Міронаў, я былы палітзняволены, у 2023 годзе эвакуяваўся у Літву. У Вільні я арганізую канцэрты, творчыя вечары і культурныя падзеі з удзелам беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму праз рэпрэсіі.

Fundacja Zachód Wschód Wsparcie стварыў праект «Псіхалагічная падтрымка дзяцей з вопытам эміграцыі, у тым ліку дзяцей з аўтызмам», каб дапамагчы такім дзецям, якія перажылі вялікія перамены, вырасці ўпэўненымі ў сабе, спакойнымі і шчаслівымі дарослымі.

Былы палітзняволены Павел Севярынец, які правёў за кратамі больш за 11 гадоў і быў дэпартаваны з Беларусі, пачынае жыццё ў выгнанні з нуля. Ён плануе аднавіць публічную дзейнасць, выдаць кнігі і запусціць YouTube-канал – і просіць падтрымкі.

Этнацэнтр «Світанак» створаны для навучання традыцыям, фальклору і беларускай мове. Гэта магчымасць для беларусаў захаваць сваю культуру, традыцыі, не забывацца свайго, а грамадзянам іншых краін, якія наведваюць мерапрыемствы, знаеміцца з беларускай культурай. Праз праблемы з фінансаваннем на сённяшні дзень узнікла пагроза прыпынення асноўных напрамкаў дзейнасці этнацэнтра.

Медыяпраект «Не сёння, не ўчора, не заўтра» стаў голасам стыгматызаваных груп, якім сістэмныя інстытуты часцей за ўсё адмаўляюць у спачуванні: людзі з залежнасцямі ў эміграцыі, дысідэнты і актывісты, жанчыны і прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці ў мастацтве, прадстаўнікі контркультуры і андэграўнду. Ваша падтрымка дапаможа гэтаму праекту набыць фінансавую стабільнасць і незалежнасць.

BGmedia – незалежнае рэгіянальнае медыя, якое штодня асвятляе праблемы Брэста і Брэсцкай вобласці, задаючы нязручныя пытанні да ўлады. Выданне шукае сродкі на заробкі ключавых супрацоўнікаў, праца каторых дапамагае даносіць праўду да дзясяткаў тысяч беларусаў, нягледзячы на рэпрэсіі і ціск.

Пасля пераследу і блакіроўкі ў Беларусі каманда «Витебский Курьер news» працягвае змагацца за праўду пра родны горад. Цяпер праект на мяжы закрыцця – гэты збор дапаможа нам захаваць працу рэдакцыі і запусціць новыя фарматы.

130 Батальён тэрытарыяльнай абароны мае патрэбу ў вашай дапамозе. Для далейшага выканання задач па вызваленні і адстойванні пазіцый у Харкаўскай вобласці байцы маюць патрэбу ў набыцці трох партатыўных манакулярных прыбораў начнога бачання.

Першы добраахвотніцкі мабільны шпіталь, вядомы па сваёй украінскай абрэвіятуры ПДМШ, — гэта каманда сотняў медыкаў-добраахвотнікаў з усяго свету, якая з 2014 года ратуе жыцці на фронце ў раёне баявых дзеянняў з расейскімі акупацыйнымі войскамі.

Дапамагчы камандзе