Збор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам-дабраахвотнікам

  • Гісторыя

Вялікая колькасць ветэранаў-дабраахвотнікаў вымушаныя па заканчэнню службы хутка выязджаць з Украіны праз праблемы з дакументамі і легалізацыяй – шмат у каго падчас службы скончыліся пашпарты, у некаторых ужо сем’і ў Еўропе, якія вымушаныя былі выехаць з Беларусі праз пераслед. 

Вайна пакідае сляды, якія не заўсёды бачныя з першага позірку. Для беларускіх добраахвотнікаў, якія абаранялі Украіну, вяртанне да мірнага жыцця становіцца новым полем бою. Да вымушанай эміграцыі, страты дакументаў і моўнага бар’ера дадаюцца праблемы са здароўем. Асобна стаяць стаматалагічныя праблемы ветэранаў, якія страхоўкамі не пакрываюцца, і яны становяцца невырашальнымі для гэтых людзей.

Чаму гэта крытычна важна?

Знаходзячыся на баявых пазіцыях большасць часу ў дабраахвотнікаў няма магчымасці на нармальную гігіену зубоў. Калі ты сядзіш у акопе доўгі час, харчуешся прымітыўнай аднаабразнай ежай, якую можна знайсці, без вітамінаў і карысных рэчываў  касцявая тканка псуецца бяззвортна. Не трэба тлумачыць, напэўна, як стаматалагічныя хваробы уплываюць на стан здароўя ў цэлым. І які нясцерпны боль адчувае чалавек, калі ў яго баляць зубы. 

Для маладых мужчын, якія прайшлі праз пекла вайны, стаматалагічныя праблемы – гэта не пытанне эстэтыкі. Гэта:

  • Пастаянны фізічны боль, які знясільвае псіхіку больш за любы бой.
  • Праблемы са страўнікам, бо немагчымасць нармальна перажоўваць ежу разбурае арганізм знутры.
  • Сацыяльная ізаляцыя. Цяжка шукаць працу і будаваць будучыню, калі ты саромеешся размаўляць ці ўсміхацца.

На гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу. Таму нашая ініцыятыва KUS пачынае важны збор: мы збіраем сродкі на складанае стаматалагічнае лячэнне для 26 беларускіх ветэранаў, якія зараз знаходзяцца ў Літве і Польшчы.

На што пойдуць сродкі?

Апытанне сярод 40 ветэранаў паказала: 2/3 з іх маюць патрэбу ў тэрміновым і дарагім умяшанні, лячэнні зубоў і каналаў, устаноўцы каронак і імплантацыі. Агульная патрэба групы перавышае 100 000 еўра. Мы пачынаем збор на 10000 на самыя тэрміновыя і найтруднейшыя сітуацыі

Як вы можаце дапамагчы?

Мы разумеем, што сумы велізарныя. Але мы не можам пакінуць нашых герояў сам-насам з болем. Мы будзем выкарыстоўваць сродкі па меры іх паступлення, каб пачаць лячэнне тых, хто знаходзіцца ў самым крытычным стане ўжо зараз.

Ваш данат – гэта:

  • Магчымасць для ветэрана жыць без болю.
  • Шанс на паспяховую інтэграцыю ў новай краіне.
  • Простая чалавечая ўсмешка, якую вайна спрабавала адабраць.

Падтрымайце, калі ласка, тых, хто ахвяраваў усім дзеля нашай свабоды. Кожны еўра мае значэнне!

Сума збору
€10000

Сабрана:
€ 0 з 10 000