Праект «Псіхалагічная падтрымка дзяцей з вопытам эміграцыі, уключна для дзяцей з аўтызмам» запушчаны Фондам Zachód Wschód Wsparcie, каб дапамагчы дзецям, якія перажылі вялікія змены, вырасці ўпэўненымі, спакойнымі і шчаслівымі дарослымі.
Пераезд у іншую краіну – гэта страта звыклага свету, сяброў, мовы, рытму жыцця. Для дзіцяці гэта велізарны стрэс. А для дзіцяці з РАС (расстройствам аўтыстычнага спэктра) – стрэс, памножаны на дзесяць. Новыя гукі, пахі, правілы, людзі, школа, мова – усё гэта можа выклікаць трывогу, страх і эмацыйнае выпальванне.
Кожнае дзіця заслугоўвае адчуваць сябе ў бяспецы, што яго разумеюць і мець магчымасць расці ў свеце, дзе яго прымаюць. Але для дзяцей, якія перажылі эміграцыю, асабліва для дзяцей з аўтызмам, шлях да гэтага адчування аказваецца значна складанейшым.
Што мы робім?
- праводзім індывідуальныя і групавыя заняткі з псіхолагамі;
- ствараем бяспечныя прасторы для зносін і адаптацыі;
- навучаем педагогаў працы з дзецьмі-эмігрантамі і дзецьмі з РАС;
- падтрымліваем бацькоў, якія самі часта знаходзяцца ў крызісе;
- дапамагаем дзецям знаходзіць сяброў, упэўненасць і пачуццё прыналежнасці.
Чаму нам патрэбна ваша дапамога?
Каб праграма ад Fundacja Zachód Wschód Wsparcie працавала, нам неабходныя:
- аплата працы спецыялістаў;
- матэрыялы для заняткаў і сенсарнай тэрапіі;
- арэнда памяшканняў;
- перакладчыкі і асістэнты;
- арганізацыя груп падтрымкі і адаптацыйных мерапрыемстваў.
Кожны ваш унёсак – гэта не проста сума. Гэта магчымасць для дзяцей зноў пасьміхацца. Гэта шанец для іх сем'яў адчуць, што яны не адны. Вы можаце змяніць іх жыццё да лепшага проста зараз!
Сума збору
€5000
Аплата працы псіхолага і спецыялістаў па РАС (частковая занятасць) – €2500
Матэрыялы для заняткаў (мастацкія матэрыялы, гульні, візуальныя карткі) – €600
Сенсарныя матэрыялы (тактыльныя цацкі, абцяжальныя коўдры, лямпы) – €700
Арэнда памяшкання / камунальныя выдаткі – €600
Арганізацыя мерапрыемстваў (клубы, экскурсіі, друкаваныя матэрыялы) – €400
Адміністрацыйныя выдаткі (сувязь, друк, транспарт) – €200
