Збор на выданне дзвюх кніг Змітра Дашкевіча

  • Гісторыя

Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра. Гэтыя кнігі – апісанне таго, як жудаcна ламае жыццё беларускі рэжым, як уся гэтая машына працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваю каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай і цемру, галоўны аповед у іх пра веру, любоў і каханне.

Зміцер Дашкевіч – беларускі грамадскі актывіст, вядомы сваёй мужнасцю, непахіснасцю і паслядоўнасцю ў сваёй барацьбе за свабоду Беларусі. Любоў да Радзімы з’явілася рухавіком яго актыўнага грамадскага жыцця. Аднак, як казаў сам Зміцер, моц переадолець і вытрымаць усе турэмныя цяжкасці, катаванні і душэўныя пакуты дапамаглі яму вера ў Бога і любоў да жонкі і дзяцей. Таму гэта натуральна, што паўсталі аж дзве кнігі з-пад пяра Змітра, якія складаюцца з ягоных лістоў да жонкі і дзетак.

Шмат хто з былых палітзняволеных пішуць кнігі пасля выхаду з турмы, аналізуючы свой досвед, ацэньваючы яго, калі ты знаходзішся ўжо на свабодзе. Зміцер апісаў хутчэй свае эмоцыі, пачуцці, перажыванні і разважанні, якія былі ў той момант, знаходжання яго ў турме. Ізалятары, правакацыі, новыя крымінальныя справы, перажыванне за блізкіх, пачуццё віны і надзея на лепшае. Усё, чым ён дзяліўся ў лістах са сваёй жонкаю выкладзена ў гэтай кнізе. Турма без прыўкрас. Роспач, якая змяняецца надзеяй. 

Кнігі Змітра з’яўляюцца зваротам да тых, хто праходзіць праз перажыванні і жыве ў цяжкіх абставінах, што надзея ёсць заўжды. Паказаць беларусам моц чалавечага духа. Якой страшнай можа быць турма, якім бездапаможным можа быць чалавек і як шмат залежыць ад таго, што ў яго ўнутры. 

Першая кніга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» – гэта сьведчаньне болю і радасьці, роспачы і надзеі, усяго таго, праз што праходзілі Зміцер і Наста цягам трох «тэрмінаў» з сакавіка 2023 года па верасень 2025 года. Больш за 500 лістоў да Насты былі адсканаваныя і набраныя, а гэта каля 1500 сканаў. Гэты масіў тэксту быў разам з рэдактарам прасеяны і ўвасоблены ў кнігу. 

Падчас працы над гэтымі тэкстамі рэдактар сфармаваў яшчэ адну кнігу: «Псальмы і казаньні». Гэта ўжо вытрымкі з лістоў на біблійную тэматыку і вершы, якія ўласна з’яўляюцца лірычным перажываньнем Божага Слова, сям'і і пакутаў Насты і Змітра. 

Зміцер і Наста моцна спадзяюцца на падтрымку беларусаў. З вашай дапамогай кнігі могуць пабачыць свет ужо ў канцы восені. 

Сума збору
€10000 – друк дзвюх кніг накладам 1000 асобнікаў

Сабрана:
€ 77 з 10 000