Юрыст, які «касіў» ад арміі і працаваў выхавальнікам у дзіцячым садзе, у 2022 годзе сам прыйшоў у пасольства Украіны прасіцца на фронт. Цяпер у разведгрупы Уладзіслава сапсавалися дзве машыны, і да зімы іх трэба адрамантаваць.
Мяне завуць Уладзіслаў Салавей, пазыўны – Соня. Па адукацыі я юрыст і ўсё жыццё лічыў сябе пацыфістам: ад арміі «касіў» як мог. У 2020 годзе я працаваў выхавальнікам у дзіцячым садку ў Драздах. Аднойчы прынёс у групу бел-чырвона-белы сцяжок, і дзеці сталі казаць, што дома ў іх ёсць такі ж. У жніўні я выйшаў на пратэст, патрапіў на Акрэсціна і ў садок больш не вярнуўся.
Калі пачалася поўнамаштабная вайна, я прыйшоў у пасольства Украіны ў Варшаве і проста ў дамафон сказаў: «Я беларускі грамадзянін і хачу служыць у УСУ». Пазыўны мне далі ў вучэбцы, калі я праспаў першае пастраенне. З таго часу Украіна стала мне другім домам. Цяпер я служу ў разведгрупе разам з пабрацімамі.
Улетку мы ўжо збіралі сродкі на машыну для нашай групы. Вы дапамаглі, і яна зараз на сектары, хлопцы выконваюць на ёй задачы. Дзякуй усім, хто тады дапамог!
А цяпер зламаліся яшчэ дзве. У адной рухавік, у другой падвеска і электроніка. І абедзвюм патрэбная зімовыя шыны. Без машын мы не можам дабрацца туды, дзе працуем, і перавезці рыштунак. А ўзімку, у гразь і галалёдзіцу, на няспраўнай машыне і летніх шынах кожная паездка становіцца больш небяспечнай.
Таму мы адкрываем збор, каб да зімы вярнуць абедзве машыны ў строй. Гэта мінімум, без якога не абысціся. Калі рамонт выйдзе даражэйшым, рэшту дакладзем самастойна. Але без вас хутка не справімся, а да зімы часу ўсё менш.
Калі не можаце заданаціць, перашліце збор сябрам. Бывае, што адзін рэпост знаходзіць чалавека, які закрывае большую частку сумы.
Скажу шчыра: мне бывае страшна. Але для мяне гэта вайна скончыцца толькі тады, калі я вярнуся дадому, у свабодную Беларусь.
Сума збору
€4000
€1500 – набыццё рухавіка
€500 – замена і ўстаноўка рухавіка
€1000 – рамонт падвескі другога аўтамабіля
€500 – рамонт электронікі
€500 – восем зімовых шынаў для двух аўтамабіляў
