Падтрымка Цупрыянчыка Паўла, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед

  • Гісторыя

Мяне завуць Цупрыянчык Павел і мне 19. Ужо ў 2019 годзе я пачаў удзельнічаць у моладзевых ініцыятывах, якія ўзніклі пасля прынятага тады ж «закону аб адтэрміноўках». Сваю дзейнасць са знаёмымі я працягнуў і ў 2020 годзе перад прэзідэнцкімі выбарамі. 6 жніўня, будучы непаўналетнім, быў затрыманы першы раз і асуджаны па артыкулах 21.14 і 23.34 за распаўсюд улётак.

Пратэсную дзейнасць я працягнуў і на вучобе ў Менску. 25 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на акцыю пратэсту на пр-т Незалежнасці ў Менску, быў затрыманы другі раз і асуджаны паводле артыкулаў 24.23 і 24.3 на 30 сутак. Напачатку кастрычніка 2021 г. у мяне арыштавалі банкаўскія рахункі за няпоўную аплату «акрэсцінскіх» сутак. Тады ж я пачаў падазраваць, што «ў год вялікай помсты» па мяне хутка могуць прыйсці.

Расейскае ўварванне ва Украіну для мяне, як і для многіх цывілізаваных людзей, стала вялізным узрушэннем. Я для сябе абазначыў, што мой мінімум, які я магу зрабіць для дапамогі ўкраінскаму народу — граматна і цэласна перадаваць інфармацыю пра любую вайсковую актыўнасць расейцаў у г. Баранавічы. Я рэгулярна прагульваўся паблізу ваенных аб'ектаў, маніторыў ваенную актыўнасць паблізу аэрадрома і на чыгуначных шляхах, структураваў убачанае і перадаваў у бот «Беларускі Гаюн».

22 сакавіка 2022 года, прыкрыўшыся ваенкаматам, на сувязь са мной выйшлі КДБшнікі. Пасля шэрагу допытаў, 22 сакавіка я быў дастаўлены ў ІЧУ, дзе яшчэ некалькі сутак допыты працягнуліся. Ужо па выхадзе з сутак я даведаўся пра шэраг ператрусаў дома і ў вёсцы, ў блізкіх сваякоў і сяброў, пра іх допыты ў КДБ і ГАУС, нават пра паўторныя допыты маіх нядаўніх сукамернікаў наконт мяне. Стала зразумела, што заставацца ў краіне мне небяспечна, і я пачаў рыхтавацца да пераезду. Экстраную рэлакацыю я не разглядаў, узровень небяспекі недаацэньваў і разлічваў на пераезд у Польшчу за месяц-два, але ўсе планы былі зламаныя ранішнім званком з ГАУС з просьбай з'явіцца да іх на размову. Падрабязнасці размовы па тэлефоне выдаваць яны адмовіліся, таму праз навіслую пагрозу пры дапамозе валанцёраў я экстрана выехаў з краіны, маючы пры сабе толькі 70 даляраў і заплечнік з невялікай колькасцю рэчаў на спіне. У дадзены момант я знаходжуся ў поўнай бяспецы ў Грузіі, але маю патрэбу ў вашай фінансавай дапамозе, каб падняцца тут на ногі і працягнуць свой шлях.

Якая сума неабходна?

1350 € — купля адзення і прадуктаў харчавання; сродкі, неабходныя на збор дакументаў; авіяквіток для пераезду ў Польшчу; выдаткі на час засваення ў Польшчы.

:
€ 507
Збор завершаны. Сабрана: € 507