Дапамога былому палітвязню, якога асудзілі за татуіроўкі на целе, «якія абражаюць Лукашэнку»

  • Гісторыя

У траўні 2022 года мяне затрымалі проста на вуліцы. Затрыманне патлумачылі тым, што хацелі дапытаць у якасці падазраванага па справе аб нанясенні антываенных графіці на вуліцы, дзе я жыву.

У працэсе допытаў супрацоўнікі праваахоўных органаў убачылі, што маё цела пакрыта татуіроўкамі. Разгледзеўшы некаторыя з іх, яны палічылі, што я сваім выглядам абражаю Лукашэнку. Гэта паслужыла ўзбуджэнню ў дачыненні мяне крымінальнай справы па арт. 368 ч. 1.

Цягам 2-х месяцаў я быў вымушаны адбываць пакаранне ў СІЗА г. Горадня. Па выяўленых імі абставінах справа была закрытая пасля заканчэння тэрміна даўніны злачынства. Аднак, выпускаючы з СІЗА, мяне папярэдзілі, што справу могуць аднавіць.

Так і сталася. Праз 2 месяцы мне патэлефанавалі і выклікалі ў следчы камітэт. Пасля гэтага я, не збіраючы рэчаў, цягам некалькіх гадзін пакінуў краіну. Цяпер знаходжуся ў Варшаве. Маю патрэбу ў падтрымцы, каб знайсці нармальнае жыллё і працу, і буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто выкажа салідарнасць.

Якая сума неабходна?

2060 € — арэнда жылля; выдаткі на праезд; харчаванне; рэчы першай неабходнасці, бо з'ехаў у тым, у чым быў апрануты на момант званка са следчага камітэта.

:
€ 492
Збор завершаны. Сабрана: € 492