Дапамога Сяргею Ціханоўскаму аднавіцца пасля зняволення

  • Гісторыя

Прывітанне, сябры. Маё імя – Сяргей Ціханоўскі.

Мне няпроста прасіць аб дапамозе, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас за падтрымкай, як і дзясяткі іншых беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі. Мая жонка – лідэрка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне – выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму.

Напэўна, вы ведаеце мяне як блогера, аўтара канала «Краіна для Жыцця» і чалавека, які ў 2020 годзе хацеў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Замест гэтага я апынуўся за кратамі – на пяць доўгіх гадоў. Амаль увесь гэты час я правёў у адзіночнай камеры. Без зносін, без медыцынскай дапамогі, ва ўмовах ціску, якія цяжка апісаць словамі.

Але ўвесь гэты час я трымаўся. Верыў, што выйду, абдыму сваіх дзяцей, зноў пачую голас Святланы. І 21 чэрвеня 2025 года гэта здарылася – я апынуўся на волі. Сёння я зноў побач з сям'ёй, і гэта шчасце, якое немагчыма пераацаніць.

Аднак я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача – аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.

Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас.

Дзякуй за падтрымку і веру!
Сяргей Ціханоўскі

Сума збору
€8000

€2500 – поўнае медыцынскае абследаванне
За пяць гадоў мне не зрабілі ніводнага аналіза. Трэба зразумець, у якім стане мой арганізм, прайсці УГД, МРТ, здаць аналізы і патрапіць да патрэбных лекараў па кансультацыю.

€4500 – стаматалогія і пратэзаванне
Амаль усе зубы знішчаныя. За кратамі стаматалагічныя праблемы вырашаюць адным спосабам – хірургічна. Цяпер мне трэба прайсці поўнае лячэнне, пратэзаванне, каб не адчуваць боль кожны раз, калі я ем ці размаўляю.

€1000 – карэкцыя зроку
Зрок упаў значна. Патрабуецца дыягностыка і ці падбор ачкоў, ці аперацыя.

Сабрана:
€ 8 680 з 8 000