Дапамога актывістцы перажыць складаны перыяд і навучыцца новай прафесіі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Вольга [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. Я маці двух непаўналетніх дзяцей.

У 2020 годзе я брала актыўны ўдзел у пратэстах і актывісцкай дзейнасці. Я стварыла і да гэтага часу з'яўляюся адміністратаркай аднаго з дваровых чатаў Менску.

Калі ў чэрвені 2021 года актывістаў нашай дваровай супольнасці пачалі затрымліваць, я з'ехала з краіны. Аднак знаходзячыся ў эміграцыі, я працягвала аказваць пасільную дапамогу тым, хто застаўся ў Беларусі.

Пасля пачатку вайны я была валанцёркай і дапамагала ўкраінскім уцекачам. Таксама я ўдзельнічала ў мілітарных падрыхтоўках у Польшчы (харугвы).

А ў лютым 2023 года я звольнілася з працы, пакінула дзяцей з мужам і паехала змагацца з акупантамі ва Украіну. Тамака я прайшла баявую падрыхтоўку і скончыла некалькі курсаў па тактычнай медыцыне. Аднак у чэрвені мне давялося з'ехаць, бо муж застаўся без працы.

Цяпер мы ў цяжкім фінансавым становішчы. У нас няма працы, і хутка мы не зможам аплочваць жыллё. Мы робім усё, каб выбрацца з гэтай ямы. Цяпер нам патрэбныя сродкі, каб перажыць складаны перыяд, каб я магла прайсці курсы па новай спецыяльнасці ў IT і знайшла новую працу.
Будзем удзячныя за любую дапамогу.

Сума збору:

€4100 навучанне і выдаткі звязаныя з уладкаваннем на працу (медкамісія і падрыхтоўка іншых дакументаў), аплата кватэры, побытавыя выдаткі.

:
€ 1 428
Збор завершаны. Сабрана: € 1 428