«Пасля некалькіх гадоў катавання я пачынаю ўсё нанова за мяжой» – экс-палітзняволеная ў складаным становішчы просіць дапамогі ў эміграцыі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне клічуць Людміла*, і я – былая палітзняволеная. Да падзей жніўня 2020 года я працавала ў гарадскім шпіталю ў райцэнтры і жыла звычайным жыццём, але фальсіфікацыя выбараў прымусіла мяне выйсці на мірную акцыю пратэсту. Я проста не магла маўчаць і прыкідвацца, што ўсё нармальна.

Мяне затрымалі і жорстка збілі: выбілі зубы, пашкодзілі нагу, разбілі твар. Неўзабаве суд вынес прысуд, які я не магла сабе ўявіць нават у страшным сне: гады калоніі агульнага рэжыму за маю грамадзянскую пазіцыю.

Перажыць гэта было надзвычай цяжка, часта не хацелася жыць, але я вытрымала. Праз некаторы час атрымалася з’ехаць з Беларусі і так я апынулася ў Літве. Цяпер пачынаю ўсё з нуля: спрабую ўладкавацца на працу, з'явіўся кут, за які трэба плаціць, не маю матэрыяльнай магчымасці забяспечыць сваё здароўе і элементарны побыт.

Я прашу аб падтрымцы, каб ізноў адчуць сябе чалавекам, атрымаць медычную дапамогу і аплаціць жытло, каб не страціць яго. Дапамажыце мне зрабіць першы крок у новае жыццё без болю і страху.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя. Выява таксама згенеравана з дапамогай ШІ.

Сума збору
€2000

€800 – арэнда пакоя на 3 месяцы
€700 – пратэзаванне зубоў
€500 – ежа і бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 63 з 2 000