Дзяўчаты прыцягнулі ўвагу сілавікоў адкрытай дэманстрацыяй сваёй арыентацыі. Пасля выкліку ў міліцыю Геры пара вырашыла не рызыкаваць і ўцякаць з Беларусі. У новай краіне яны ўсяго некалькі месяцаў і пачынаюць жыццё нанова.
Мяне завуць Гера, мне 23 гады. Маёй дзяўчыне Ліне 19 гадоў. Хаця я ўдзельнічала ў пратэстах яшчэ ў 2020 годзе і мяне затрымлівалі, мы з’ехалі толькі нядаўна, калі пагроза стала занадта рэальнай. І ўжо не праз пратэсты.
Да эміграцыі я працавала кава-трэнеркай, Ліна – прадаўшчыцай гарбаты. Яшчэ да знаёмства з ёй сілавікі выклікалі мяне на размову, пыталіся (у тым ліку з выкарыстаннем паліграфа) пра маю сэксуальную арыентацыю, сацыяльныя сеткі і актыўнасць у інтэрнэце. Мне далі зразумець, што за мной сочаць, прымусілі выдаліць свой блог. Тады было вельмі страшна.
У 2025 годзе я зноў пачала актыўна весці сацыяльныя сеткі і так пазнаёмілася з Лінай. У 2026-м мы сталі адкрыта з’яўляцца разам як пара. Гаварылі пра ЛГБТК+ тэматыку, падтрымлівалі іншых людзей і вялі сацыяльныя сеткі. Я ўдзельнічала ў прайдах у іншых краінах і валанцёрыла: аказвала псіхалагічную падтрымку ЛГБТ-персонам у Беларусі і за яе межамі.
За сваю дзейнасць мы абедзве атрымлівалі пагрозы. А ў чэрвені 2026 года, пасля ўвядзення новых абмежаванняў, звязаных з ЛГБТ (адміністрацыйную адказнасць за «прапаганду» ЛГБТ увялі ў красавіку 2026 года – заўвага BYSOL), мне патэлефанавалі з міліцыі і запатрабавалі з’явіцца для дачы паказанняў, нібыта як сведка па нейкай справе. Практычна нічога не патлумачылі і далі каля гадзіны на зборы. Калі я прыехала, у мяне забралі тэлефон і прымусілі яго разблакаваць. Сілавікі казалі, што на мяне паступіў данос у сувязі з арыентацыяй і прыналежнасцю да ЛГБТ.
Пасля гэтага мяне адпусцілі і сказалі чакаць далейшых указанняў. Мы з Лінай зразумелі, што заставацца ў краіне небяспечна, і былі вымушаныя пакінуць дом, працу, блізкіх і звыклае жыццё. Каб выбрацца з краіны, мы звярнуліся па дапамогу ў Tg-House. Цяпер мы ў Іспаніі.
Тут мы папрасілі прытулак: для нас гэта магчымасць нарэшце жыць у бяспечнай краіне, не хаваць нашы адносіны і пачаць усё нанова. Але мы прыехалі практычна без фінансавай падушкі.
Пакуль не можам паўнавартасна працаваць і самастойна пакрываць усе неабходныя выдаткі. А іх нямала: нам трэба вырашаць пытанні з дакументамі, вучыць мову, аплачваць транспарт, сувязь, ежу і самыя базавыя рэчы. Ёсць праблемы і са здароўем: падчас аднаго з затрыманняў мне выбілі зуб, які трэба аднавіць, у маёй дзяўчыны праблемы з вачыма, а ўсе лекі даводзіцца купляць самім. Нажаль, гэта нават не ўсё.
Для нас гэты збор з’яўляецца магчымасцю перажыць першыя месяцы пасля вымушанага ад’езду, аднавіць здароўе і паступова ўстаць на ногі ў новай краіне. Мы вельмі хочам зноў стаць самастойнымі: вывучыць іспанскую, знайсці працу, уладкавацца і нарэшце жыць без пастаяннага страху. Калі вы можаце дапамагчы любой сумай ці падзяліцца нашай гісторыяй, мы будзем неверагодна ўдзячныя.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагае нам зрабіць гэты складаны пераход трохі лягчэйшым і дае магчымасць пачаць жыццё нанова.
Сума збору
€2800
€2200 – бытавыя выдаткі, жытло і ежа на 2 месяцы
€600 – аднавіць выбіты зуб
