Дапамога актывісту, які тэрмінова пакінуў Беларусь

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Прывітанне!
Мяне завуць Пётр. Я грамадзянскі актывіст.

У 2020 годзе я шмат рабіў для дваровай супольнасці – удзельнічаў у дазорах дваровых маршаў і выводзіў са строю камеры назірання па шляху руху калон. Маляваў графіці і клеіў налепкі з заклікамі да забастоўкі. Дапамагаў сем'ям затрыманых. Толькі з нашых 4х дамоў па 342 артыкуле (342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) сядзяць ці знаходзяцца на “хіміі” 5 чалавек.

Некалькі тыдняў таму майго сябра, з якім мы разам актыўнічалі ў 2020 годзе, затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзіне, і хутчэй за ўсё, яго асудзяць па крымінальнай справе. Крыху пазней яшчэ аднаго майго таварыша затрымалі, праўда, на суткі. І вельмі моцна цікавіліся пра мяне.

Я зразумеў, што заставацца далей у Беларусі небяспечна, таму тэрмінова з'ехаў.

Так я аказаўся ў Сакартвэла. З мінімумам рэчаў і амаль без грошай. Мне патрэбная дапамога ў арэндзе жылля на некалькі месяцаў, пакуль я не знайду сталую працу.

Дзякуй вялікі ўсім, хто адгукнецца!

Сума збору:

€1000

Арэнда пакоя або кватэры да 3х месяцаў — €600
Купля адзення, посуду, ежы і сродкаў асабістай гігіены — €400

:
€ 1 004
Збор завершаны. Сабрана: € 1 004