Экс-палітвязень пасля турмы страціў надзею ўладкавацца на працу ў Беларусі і просіць аб падтрымцы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Канстанцін* правёў у турме больш за тры гады па «палітычным» артыкуле. Пасля вызвалення ён па асабістых абставінах вымушаны заставацца ў Беларусі, не можа ўладкавацца на працу.

Мужчына шукае любыя заробкі, выязджае на падпрацоўкі, але ўсё роўна не можа ўтрымліваць сям'ю хаця б мінімальна. Экс-палітвязень звярнуўся ў BYSOL, каб звярнуцца да ўсіх салідарных беларусаў за падтрымкай.

Я шмат год займаўся грамадзянскай актыўнасцю. Рабіў, усё што мог і ў 2020 годзе: выходзіў на маршы, каардынаваў вулічныя пратэсты, падтрымліваў іншых. Праз некаторы час мяне затрымалі, я прайшоў СІЗА і калонію.

Я прыняў правілы турмы, але не прыняў логіку страху, бо ведаў – жыццё працягваецца. Нажаль, вызваленне не прынесла простых рашэнняў: без афіцыйнай працы, без стабільнага прыбытку, са сталай неабходнасцю шукаць падпрацоўкі. Сям'я падтрымлівала мяне, як магла, пакуль я быў у турме, але калі выйшаў на волю, сутыкнуўся з татальным непрыманнем былых «палітычных». На працу не бяруць, усюды адмаўляюць, як толькі становіцца вядома, па якім артыкуле я сядзеў.

Мая галоўная задача сёння – утрымацца самому, і ўтрымаць сям'ю. Мне патрэбная фінансавая падушка, каб плаціць за жыллё, дапамагаць сям'і і знайсці стабільную працу.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Ілюстрацыя згенераваная пры дапамозе ШІ.

Сума збору
€1500

€ 900 – арэнда жылля і камунальныя на 3 месяцы
€500 – базавыя выдаткі сям'і (ежа, гігіена, сувязь)
€100 – рэзерв на непрадбачаныя выдаткі і лекі

Сабрана:
€ 0 з 1 500