Дапамога былой палітзняволенай з двума дзецьмі пачаць жыццё з нуля ў Польшчы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Кацярына [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. Я маці 2 дзяцей. Ім цяпер 9 і 12 гадоў.

Мая гісторыя пачалася ў 2020 годзе, калі мяне затрымалі на нядзельным маршы і судзілі па “народным” адміністрацыйным артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Я тады адсядзела суткі ў ІЧУ і заплаціла вялікі штраф.

Але гэта мяне не спыніла, і я стала валантэркай.
У 2023 годзе, калі я несла перадачу адной палітзняволенай, мяне затрымалі. Паколькі прад'явіць мне не было чаго, мяне асудзілі паўторна за выхад на нядзельны марш у 2020 годзе па крымінальным артыкуле 342 ч1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Я правяла некалькі месяцаў у СІЗА, а потым мне далі 2 гады хатняй хіміі (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі). Жыць ва ўмовах сталага нагляду зрабілася немагчымым, і я прыняла рашэнне з'ехаць у Польшчу.

Цяпер мы ў чужой краіне. Нам трэба афармляць дакументы, шукаць працу, адправіць дзяцей у школу. Наперадзе зіма і поўная невядомасць. Мы пачынаем жыццё з нуля.

Я дапамагала людзям, калі была валантэркай, але цяпер мне з дзецьмі самой вельмі патрэбная ваша дапамога і падтрымка. І я ведаю, што калі ўстану на ногі, я працягну дапамагаць людзям, бо зробленае дабро заўсёды вяртаецца.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Якая сума неабходна:

€4000

  • Кватэра і камуналка за 2 месяцы + дэпазіт — € 2100
  • Сабраць у школу двух дзяцей (канцылярыя, зменнае адзенне і абутак, партфелі і г.д.) – €350
  • Праязныя 3 штукі (у дзяцей няма скідкі) — € 70
  • Харчаванне ў сталовай для дзяцей — € 90
  • Падручнікі і раздрукоўкі для старэйшай — €60
  • Прадметы для дома (патэльня, рондаль, імбрык, набор посуду) — € 100
  • Пасцельныя прыналежнасці для траіх (коўдры, падушкі, прасціны, камплекты бялізны) — € 150
  • Мыйныя сродкі (для ўнітаза, ванны, для мыцця посуду, анучы для ўборкі, асвяжальнік паветра, пральны парашок, кандыцыянер) — € 80
  • Сродкі гігіены (шампунь, зубная паста, туалетная папера, мыла) — €60
  • Цёплыя рэчы на 3 чалавек — €400
  • Ежа (крупы, мука, алей, воцат, сода, спецыі, гародніна, замарозка, кансервы, чай, малачка, мяса) — € 250
  • Лекаванне зубоў (у малодшага разбалеўся) — € 70
  • Медкамісія для ўладкавання на працу — €90
  • Медкамісія для старэйшай дачкі (яна гуляе ў гандбол, ёсць дасягненні. Прынялі ў Варшаве ў гандбольны клуб Агрыколя) — €65
  • Пераклад дакументаў на польскую мову — €75
:
€ 3 013
Збор завершаны. Сабрана: € 3 013