Беларус, які тры гады абараняў Украіну ў шэрагах Палка Каліноўскага, апынуўся ў Польшчы без працы і назапашванняў. Ён прайшоў гарачыя кропкі вайны і цяпер мае патрэбу ў падтрымцы, каб стаць на ногі ў мірным жыцці.
Я родам з Магілёва. З першых дзён 2020 году ўдзельнічаў у пратэстах супраць рэжыму. За гэта мяне тройчы затрымлівалі, а ўвосень 2021 году я страціў працу ў «Белтэлекаме» і быў вымушаны з'ехаць з краіны.
Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну (у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі), я вырашыў абараняць яе свабоду. Як казаў Верашчагін у фільме «Белае сонца пустыні»: «Мне за дзяржаву крыўдна».
З сакавіка 2022 па красавік 2025 я служыў у шэрагах Узброеных сіл Украіны, у Палку Кастуся Каліноўскага. За гэты час я прайшоў Мікалаеў, Лісічанск, Гуляйполе, Бахмут, Купянск, Харкаў, Запарожжа – гарады, якія сталі сімваламі жорсткага супраціву. Гэта былі гады цяжкай, але свядомай барацьбы.
У жніўні 2025 года я пераехаў у Польшчу, каб пачаць новае жыццё. Цяпер я афармляю ўсе неабходныя дакументы і дазволы, але пакуль у мяне няма працы і фінансавых запасаў. Мне патрэбная часовая падтрымка, каб аплаціць жыллё, ежу і рэчы першай неабходнасці на бліжэйшыя месяцы.
Мая гісторыя не ўнікальная. Гэта новая рэальнасць для многіх беларусаў, якія ўсталі на бок свабоды. Цяпер я прашу дапамогі, каб устаць на ногі і пачаць наступны этап жыцця.
Сума збору
€2000
€1200 – арэнда жылля на 2 месяцы
€400 – харчаванне на 2 месяцы
€200 – абнаўленне гардэроба пасля фронту, бытавыя дробязі
€200 – транспарт, сувязь і іншыя выдаткі