Дапамога пенсіянеру і актывісту Яну Дзяржаўцаву

  • Гісторыя

Пачынаючы з 1994 года з'яўляўся сталым незалежным назіральнікам выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Актыўнай палітычнай дзейнасцю займаюся з 1994 года. Актывіст КХП БНФ з 2001 года.


З 2014 года займаюся захаваннем памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Віцебску. Мною былі знойдзены два месцы масавых расстрэлаў побач з Віцебскам. Арганізаваў грамадскую некамерцыйную арганізацыю «Хайсы».


Пераслед мяне цягнецца з 2009 года. Неаднаразова прыцягваўся як актывіст да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і адміністратыўных арыштаў.


У 2014 і ў 2023 годзе былі прызначаны адміністратыўныя арышты, у 2020 годзе быў незалежным назіральнікам на УВК №19 гімназія №4 г.Віцебск, падаваў заяву ў пракуратуру і следчы камітэт па факце фальсіфікацыі выбараў, удзельнічаў у маршах супраць фальсіфікацыі выбараў.


У 2022-2023 годзе неаднаразова выклікалі ў абласны следчы камітэт горада Віцебска па справе «Алеся Бяляцкага». Сёлета 17 сакавіка да мяне прыйшлі, правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, а мяне забралі ў Чыгуначнае РАУС і пратрымалі да 12 ночы. У мяне падняўся ціск і мяне завезлі ў лякарню, дзе мне аказалі першую медыцынскую дапамогу.

Нягледзячы на мой узрост і дрэнны стан здароўя, 18 сакавіка мяне канваіравалі ў ІЧУ. 20.03.2023 адбыўся суд па скайпе наўпрост у ІЧУ. Для суддзі Цыганковай А.М не з'яўлялася змякчальнай акалічнасцю ні мой узрост (72 гады), ні наяўнасць у мяне хранічных захворванняў. Асудзілі мяне па артыкуле 19.11 2 частка КаАП РБ, пакаралі 7 суткамі адміністрацыйнага арышту.

На працягу ўсяго адміністрацыйнага арышту падвяргаўся неаднаразоваму фізічнаму і маральнаму ціску з боку адміністрацыі ІЧУ. У апошні дзень на мяне склалі пратакол для змяшчэння ў ШІЗА.

24.03.2023 мяне выпусцілі з ІЧУ. Выйшаў у зусім жудасным стане здароўя. Бранхіт і гаймарыт.

29.03.2023 я быў вымушаны пакінуць Рэспубліку Беларусь. На дадзены момант мне неабходная фінансавая падтрымка для лекавання, уладкавання на новым месцы.

Якая сума неабходна?

2500 € — на лекі і арэнду жылля.

:
€ 2 500
Збор завершаны. Сабрана: € 2 500