Беларусы на перадавой: патрэбна машына для дронаў і эвакуацыі

  • Гісторыя

Мы – беларускія добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну ад расійскай агрэсіі з 2022 года. За гэты час мы прайшлі шмат: былі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага, удзельнічалі ў разведцы, лагістыцы і штурмавых аперацыях. Сёння вайна змянілася – і мы таксама. Зараз мы працуем у падраздзяленні БПЛА (беспілотныя лятальныя апараты), бо дроны сталі ключавымі на фронце.

Дроны дапамагаюць весці разведку, сачыць за лініяй фронту, дастаўляць медыкаменты і эвакуяваць параненых. Мы прайшлі навучанне і гатовыя працаваць, але нам не хапае самага важнага для працы мабільнай групы – транспарту.

Нам патрэбны надзейны аўтамабіль, каб перавозіць абсталяванне, дроны і дапамагаць эвакуяваць пацярпелых з пярэдняй лініі. Зараз мы часта карыстаемся асабістымі машынамі, але яны хутка ламаюцца і не вытрымліваюць умоў фронту.

Мы збіраем сродкі на Volkswagen T5, пераабсталяваны пад патрэбы групы. Яго кошт – 7000 еўра.

Кожнае ваша ахвяраванне – гэта ўклад у бяспеку каманды, у выратаванне жыццяў і ў нашу агульную барацьбу за свабоду. Мы – беларусы, якія не засталіся ўбаку.

Падтрымаеце нас!

Сума збору
€7000

Пакупка аўтамабіля Volkswagen T5 і пераабсталяванне яго пад патрэбы фронту.
 

Сабрана:
€ 655 з 7 000