Добраахвотнік «Некрамант»: без транспарту я проста пешаход з аптэчкай пасярод вайны

  • Гісторыя

Добры дзень!
Я беларус, які ў 2020 годзе пратэставаў супраць дыктатуры. Пасля гэтага, каб не застацца за кратамі, я быў змушаны з'ехаць у Літву.

Жыў у Вільні, працаваў поварам на моры. Усё ішло добра. Але ў лютым 2022 года мне патэлефанаваў сябар дзяцінства, які ўжо быў ва Ўкраіне. Ён сказаў: «тут бракуе людзей». Я не стаў доўга разважаць. Сабраў заплечнік і паехаў.

Так я апынуўся на фронце – ваенным медыкам. Пазыўны ў мяне «Некрамант». Я служыў у складзе Палка Каліноўскага і выцягваў параненых непасрэдна з «нуля», аказваў ім першую дапамогу пад абстрэламі. Быў пад Пакроўскам, пад Харкавам, пад Запарожжам. Гэта быў складаны шлях, але кожны выратаваны – гэта маленькі цуд.

Цяпер, пасля апошняга задання, я праходжу рэабілітацыю і навучаю навабранцаў. Перадаю ім усё, чаму навучыўся сам. Але хутка зноў вярнуся на перадавую. Бо ведаю, што там павінен быць дасведчаны чалавек накшталт мяне.

Да гэтага моманту я заўжды спраўляўся сам і знаходзіў усё, што трэба, купляў за свае грошы. Але зараз адзін ужо не выцягну. Мне патрэбна машына. Бо без транспарту я проста пешаход з аптэчкай пасярод вайны. А з машынай я магу паспець. Паспець выратаваць.

Трэба сабраць 6000 еўра на надзейны пікап: Nissan Navara, Mitsubishi L200, Ford Ranger альбо Toyota Hilux, – што атрымаецца знайсці хутчэй і лепш за гэтыя грошы.

Я не абяцаю вам перамог, бо вайна не слухае абяцанняў. Але абяцаю зрабіць усё, што ў маіх сілах.

Дзякуй вам!

Сума збору
€6000

Надзейны пікап, які атрымаецца знайсці за гэтыя грошы
 — Nissan Navara
 — Mitsubishi L200
 — Ford Ranger
 — Toyota Hilux

Сабрана:
€ 414 з 6 000