Дапамога беларусу, які быў вымушаны бегчы праз пагрозы пазбаўлення волі

  • Гісторыя

Мяне завчуць Давід, мне 23 гады і я актыўны ўдзельнік пратэстаў. 2020 год стаў для мяне пераменным. Я нарэшце пачаў цікавіцца палітыкай і актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны. Ад самага пачатку пратэстаў у Беларусі я стараўся ўдзельнічаць ва ўсіх акцыях і прыкладаць максімум намаганняў, каб дамагчыся перамен. Першапачаткова я проста хадзіў з сябрамі на маршы, але потым настолькі ўцягнуўся, што стаў вельмі актыўным удзельнікам дваровага чата і штодня стараўся як мага мацней насаліць рэжыму.

Мяне асудзілі па арт. 342 і 364 Ук. РБ. Цяпер я знаходжуся ва Украіне і маю патрэбу ў дапамозе для забеспячэння існавання, паколькі мне давялося экстрана бегчы з краіны. Калі б не добрыя людзі, якія мяне загадзя папярэдзілі аб заведзенай крымінальнай справе, я б ужо сядзеў у месцах пазбаўлення волі.

Цяпер я знаходжуся ў бяспецы і раблю візу ў Польшчу, але я зусім адзін і ў мяне няма ніякіх ашчаджэнняў, каб я мог паляцець у Польшчу і арандаваць жыллё на першы час. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто падтрымае мяне ў цяжкі перыяд!

Якая сума неабходна?

1100 € — квіткі на самалёт і страхоўка для пераезду ў Польшчу; арэнда жытла і купля прадуктаў на першы час.

:
€ 194
Збор завершаны. Сабрана: € 194