«На будоўлі мне амаль адрэзала палец»

  • Гісторыя

Артур адседзеў шэсць гадоў за кратамі і з’ехаў у Польшчу, каб не атрымаць новы тэрмін. Пакуль ён чакаў дакументы, на падпрацоўцы моцна пашкодзіў руку. Цяпер яму патрэбная дапамога на жыллё і ежу, пакуль ён лечыцца і чакае дазволу на працу.

Мяне завуць Артур Халімончык, я былы палітзняволены, паходжу з Пінска. Цяпер я ў Польшчы, лячу траўму рукі і не магу нармальна працаваць. Палец мне ледзь не адрэзала на будоўлі, куды я пайшоў, каб хоць неяк зарабіць, пакуль чакаю легалізацыю. У бліжэйшай бальніцы яго зашылі, але я дагэтуль не ведаю, ці пакрые страхоўка выдаткі на лячэнне.

У лютым 2026 года я выйшаў на волю, адбыўшы шэсць гадоў па прысудзе. Пінская міліцыя была ад гэтага не ў захапленні. Мне ўстанавілі прэвентыўны нагляд на два гады і з першых дзён пачалі так «апякаць», што я зразумеў: гэта можа скончыцца новым тэрмінам. Напрыканцы сакавіка я з’ехаў у Польшчу.

Цяпер я чакаю міжнародную абарону, дакументы ў мяне пакуль толькі часовыя. Афіцыйна ўладкавацца на працу я не магу, а пасля траўмы яшчэ трэба аднавіцца. Я вельмі хачу хутчэй пачаць зарабляць і гатовы разглядаць любыя варыянты.

Шчыра скажу: стрэс і нявызначанасць, калі немагчыма нічога планаваць, дагэтуль моцна выматваюць мяне. Цяпер да гэтага дадалася яшчэ і траўма.

Дапамажыце мне аплаціць жыллё і ежу, пакуль я аднаўляюся і чакаю дазволу на працу.

Сума збору
€2200

€1500 – арэнда жылля і камунальныя выдаткі
€700 – бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 5 з 2 200