«Французскія ўлады вырашылі што мне нічога не пагражае»

  • Гісторыя

Мінчанка Алена аль–Бшэні эмігравала з двума дзецьмі ў Францыю, каб пазбегнуць пераследу сілавікоў. Жанчына змагаецца за права застацца ў краіне і не быць дэпартаванай у Беларусь і мае надзвычайную патрэбу ў фінансавай падтрымцы.

Мяне клічуць Алёна, я з Беларусі, але ўжо некалькі гадоў спрабую легалізавацца ў Францыі з двума дзецьмі і знаходжуся ў зацяжной прававой і фінансавай нявызначанасці. У жніўні 2020 года я жыла ў Мінску: у мяне было маленькае дзіця, сям'я, звычайнае жыццё. Увечары 9 жніўня 2020 года я апынулася на станцыі метро «Каменная Горка». Мы з сябрамі выйшлі паглядзець, што адбываецца ў горадзе пасля выбараў. Такая колькасць крыкаў, сірэн, напружання і вялізная колькасць людзей, міліцыі, АМАПу і мора гвалту. Я засталася начаваць у сяброў, таму што дабірацца дадому здалося мне смяротна небяспечным: сілавікі кідаліся на ўсіх без разбору. У тую ноч, як і мноства пасля, мне так і не ўдалося заснуць.

10 жніўня, вяртаючыся дадому на метро, ​​я чула, як людзі крычалі «Жыве Беларусь!» прама ў вагоне. Я тады спытала сяброўку: «Ты таксама гэта чуеш, ці мне здаецца?» Ужо тады стала зразумела, што ранейшай цішыні больш не будзе.

Я выходзіла на пратэсты ў жніўні, у тым ліку на жаночыя маршы. Людзі сігналілі з машын, прыносілі кветкі, дзякавалі адзін аднаму і былі шчаслівыя! Але вельмі хутка сытуацыя стала пагаршацца. З'явіліся навіны аб загінуўшых, аб масавых затрыманнях, аб збіванні. Я бачыла, як сілавікі шукаюць тых, хто выходзіў, бо мяне таксама, напэўна, і сфатаграфавалі і знялі на відэа. Станавілася па-сапраўднаму страшна.

Я – мама, у мяне дзіця, і я разумела, што ў выпадку затрымання абараніць мяне будзе няма каму, таму старалася быць асцярожнай. Пісала свае меркаванні ў чатах, абмяркоўвала тое, што адбывалася, з сябрамі, але ўсё радзей выходзіла на вуліцу. Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне некалькіх знаёмых, з якімі мы разам выходзілі на маршы пратэсту, мае родныя і сябры, у тым ліку юрысты, сталі раіць мне з'ехаць з Беларусі. Гэта было цяжкае рашэньне, але ў 2021 годзе я пакінула Беларусь.

Спачатку з'ехала ў Расію, але хутка зразумела, што і там небяспечна. Затым пераехала ў Францыю. Пасля заканчэння візы падала заяўку на даванне прытулку. Працэдура была доўгай: інтэрв'ю, чаканне, часовыя дакументы. Некаторы час у мяне быў статус чакання, але ў лютым 2023 года я атрымала адмову. Французскія ўлады вырашылі, што мне «нічога не пагражае» ў Беларусі і што я магу вярнуцца. Пры гэтым маці расказвала, што да яе ў Беларусі прыходзілі сілавікі, пыталіся, дзе я знаходжуся, цікавіліся мной і дзіцем.

Улетку 2024 гады я паўторна падала дакументы дакументы на атрыманне статуту легальнага знаходжання ў Францыі, гэта першы этап на шляхі да атрымання ВНЖ, але пакуль гэтага няма, ні мае дзеці ні я не можам разлічваць на любую форму падтрымкі, у сутнасці нам нічога не прызначана.

Афармленне новага звароту, гэта заўсёды новая справа, новае дасье і, нажаль, новае доўгае чаканне. Цяпер я чакаю рашэння, увесь гэты час я не маю права працаваць афіцыйна. Вучу мову, спрабую ўладкавацца, але без дакументаў мяне не бяруць нават на простую працу.

За гэты час маё жыццё моцна змянілася. Ад хваробы мой муж, які застаўся ў Беларусі, памёр у 2024 годзе. Я нават не змагла прыехаць на пахаванне. Цяпер я знаходжуся ў адносінах, але без афіцыйнага шлюбу. У Францыі ў мяне нарадзілася другое дзіця, яно яшчэ зусім маленькае. Усе клопаты аб дзецях ляжаць на мне, але без афіцыйнага статуту я не атрымліваю ніякіх дапаможнікаў. Нават падтрымку, якая належыць дзіцяці пасля смерці бацькі, я не магу аформіць: для гэтага трэба пастаянна пражываць у Беларусі.

Сума збору
€2000

€1300 – арэнда жылля на 2 месяцы
€700 – ежа і неабходныя рэчы для дзяцей

Сабрана:
€ 0 з 2 000