«Па прычыне ўключэння мяне ў «спісы тэрарыстаў» усе мае рахункі былі заблакаваныя»

  • Гісторыя

Аляксей Прохараў за каментар у сацсетках правёў у калоніі тры гады, дзе падарваў сваё здароўе і быў уключаны ў «спісы тэрарыстаў». Праз гэта ён аказаўся пазбаўлены доступу да сваіх рахункаў, магчымасці працаваць і толькі эвакуіраваўшыся ў Польшчу атрымаў надзею аднавіць сваё жыццё.

Маё імя Аляксей. Я нарадзіўся і вырас у Менску. За каментар, пакінуты ў Telegram-канале, я атрымаў чатыры крымінальныя артыкулы: за распальванне сацыяльнай варожасці, абразу прадстаўніка ўлады, абразу Лукашэнкі і дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі. Пасля ўнясення мяне ў так званыя «спісы тэрарыстаў» на мяне былі накладзены сур'ёзныя фінансавыя абмежаванні. Праз гэта ў калоніі я не мог атрымліваць хоць нейкую матэрыяльную дапамогу, а выйшаўшы з-за кратаў не мог уладкавацца на працу, бо ўсе мае рахункі былі заблакаваныя і закрыты дасяг да банкаўскіх паслуг. Я нават хадзіў у КДК, тэлефанаваў у КДБ, але нічога так і не дабіўся.

Апынуўшыся пасля вызвалення без працы, без грошаў і з падарваным здароўем, я быў вымушаны шукаць выратаванне за межамі краіны. Апынуўшыся ў Польшчы, я спрабую пачаць жыццё нанова, але зрабіць гэта без падтрымкі вельмі цяжка.

Калі я дабіраўся да Польшчы, мой заплечнік з рэчамі памылкова ўзяў іншы чалавек. Добра, што я дадумаўся пакласці ў кішэню пашпарт і нейкія грошы. Пасля доўгіх гадоў зняволення і татальнага безграшоўя праблемай для мяне зараз з'яўляецца нават набыццё адзення.

Знаходжанне ў калоніі моцна адбілася на маім здароўі: мне трэба прайсці медыцынскае абследаванне, наведаць акуліста і стаматолага. Я прашу дапамогі, каб мець магчымасць аднавіцца пасля зняволення, аплаціць жыллё і пакрыць неадкладныя выдаткі на лячэнне і самае неабходнае. Мая мэта – проста вярнуць магчымасць жыць годна і спакойна.

Да майго затрымання я займаўся рамонтам камп’ютараў – дапамагаў людзям вырашаць тэхнічныя праблемы, аднаўляў тэхніку, каб яна служыла далей. Ніколі не думаў, што аднойчы самому давядзецца шукаць дапамогі ад іншых.

Калі вы чытаеце гэта – значыць, вам не абыякава. Любая падтрымка, нават самая невялікая, набліжае мяне да таго, каб пачаць жыць нанова. Дзякуй кожнаму, хто дапамагае не зламацца і працягваць верыць у чалавечнасць.

Сума збору
€2500

€1200 – арэнда жылля на 2 месяцы (плюс заклад)
€900 – медыцынскае абследаванне і лячэнне
€200 – адзенне і базавыя асабістыя рэчы
€200 – юрыдычная дапамога

Сабрана:
€ 131 з 2 500