Аляксандра па палітычных прычынах эмігравала ў Польшчу разам з мужам і дзецьмі. Зараз яна ў працэсе разводу без фінансавай падтрымкі ў чужой краіне з маленькімі дзецьмі.
Мяне завуць Аляксандра. Я з Беларусі.
Пасля выбараў у Беларусі ў 2020 годзе я ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту, але нашы галасы патанулі ў нарастаючых рэпрэсіях. З часам стала зразумела, што заставацца ў краіне больш небяспечна, выбару ўжо не было – эміграцыя стала адзіным выйсцем для нас з мужам.
На момант пераезду ў мяне на руках была маленькая дачка і я ўжо была цяжарная другім дзіцем. З’язджаць у такой складанай сітуацыі было страшна, але заставацца – яшчэ страшней. Я супакойвала сябе, што наперадзе проста новае жыццё – складанае, але зразумелае. Аднак усё аказалася інакш, чым я сабе ўяўляла.
За гэтыя гады мне давялося прайсці шмат праз што, як і іншым эмігрантам: адаптацыю ў новай краіне, роды, матчыны клопаты, хваробу, аднаўленне пасля яе. Было цяжка, але я навучылася спраўляцца, трымацца, шукаць выхады нават там, дзе, здавалася, іх няма.
І вось новае выпрабаванне. Я праходжу праз цяжкі працэс разводу і ўвесь гэты час фактычна не атрымліваю фінансавай дапамогі для дзяцей. Акрамя таго, і дадатковай апекі няма – дзеці маленькія і заўсёды толькі са мной. Суд па аліментах цягнецца вельмі доўга. Праца судовага выканаўцы пакуль не прыносіць выніку – падтрымкі ад бацькі маіх дочак па-ранейшаму няма.
Я раблю, што магу, каб даваць рады ў гэтай сітуацыі: бяру падпрацоўкі, шукаю стабільную працу. Але гэта няпроста – у мяне няма дапамогі з дзецьмі, і на фоне працяглага стрэсу моцна пагоршылася здароўе. Мне патрэбна медыцынская падтрымка, каб наладзіць сон і харчаванне. Без гэтага немагчыма далейшае аднаўленне, а справіцца самастойна я ўжо не магу.
Цалкам маё фінансавае становішча абрынуў пераезд. Праз фінансавыя праблемы ў апошнія месяцы я не магла своечасова аплочваць арэнду – яе кошт для мяне адной стаў непад’ёмным. Гаспадыня папрасіла выехаць з кватэры і трэба было гэта зрабіць вельмі хутка.
Пераезд у больш танную кватэру запатрабаваў адразу вялікіх выдаткаў: аплату новай кватэры, залог, разлік па папярэднім жыллі. Я апынулася ў абсалютна патавай сітуацыі – з доўгам за старую кватэру і фінансавымі абавязкамі па новай.
Гэтая сітуацыя канчаткова мяне зламала і таму я звярнулася па дапамогу. Я сапраўды рабіла ўсё, што магла, каб справіцца самастойна. Але маё фінансавае і маральнае становішча проста адчайныя.
Буду ўдзячная за любую падтрымку!
Сума збору
€3860
€1800 – аплата новай кватэры
€1000 – аплата доўгу па старой кватэры
€1060 – аплата візітаў да лекара для паскарэння аднаўлення
