«З'явілася падазрэнне на рак». Пенсіянерка адбывае хатнюю «хімію», і ў яе ўзніклі праблемы са здароўем

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

За пратэсты асудзілі ўсю сям'ю Аляксандры*, яе дзеці выехалі за мяжу. Сама жанчына з прычыны ўзросту не можа пакінуць краіну і засталася зусім адна.

Маё імя – Аляксандра*, я пенсіянерка. У 2020 годзе разам з сям'ёй выходзіла на пратэсты – мы мірна патрабавалі перамен. Праз некаторы час за намі пачалі «прыходзіць». Спачатку па палітычных артыкулах асудзілі дзяцей (яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь), потым затрымалі мяне.

Нядаўна суд прысудзіў мне 2,5 гады «хатняй хіміі». Маючы надзею зменшыць пакаранне, я наняла адваката. На жаль, гэта не змяніла рашэнне суда, але каштавала мне вельмі дорага. І мне прыйшлося ўлезці ў пазычкі і крэдыты.

Цяпер я адбываю «хімію», выехаць не магу праз узрост. Дзеці за мяжой, і зараз я засталася ў краіне адна. У мяне больш няма ні падтрымкі сям'і побач, ні магчымасці самой спраўляцца з цяжкасцямі. Да таго ж на фоне ўсяго гэтага ў мяне з'явілася падазрэнне на рак шчытападобнай залозы. Наперадзе абследаванні і лячэнне, якія запатрабуюць вялікіх сродкаў.

Гэты збор патрэбен, каб закрыць пазычкі за адваката і крэдыты, а таксама нейкі час пакрываць самыя звычайныя выдаткі: прадукты, лекі, камунальныя паслугі і лячэнне. Гэтая дапамога патрэбна хаця б на першы час, каб мне захаваць фінансавую раўнавагу.

Любая падтрымка для мяне важная. Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца. Нават маленькі ўнёсак і проста ўвага да маёй гісторыі маюць для мяне вялікае значэнне.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Малюнак згенераваны пры дапамозе ШІ.

Сума збору
€3100

€1300 – доўг за адваката
€800 – выдаткі на абследаванне і лячэнне
€1000 – выдаткі на прадукты і камунальныя паслугі

Сабрана:
€ 69 з 3 100