У 2020 годзе, калі абвясцілі фальшывыя вынікі выбараў, я выйшаў на вуліцу разам з усімі на мірны пратэст. Падчас разгонаў людзей я быў затрыманы сілавікамі і моцна збіты.
Праз месяц у верасні, калі я ішоў па вуліцы, мне патэлефанавалі з невядомага нумара з пагрозамі. Паклаўшы трубку, стараўся аб тым не думаць, але праз літаральна некалькі хвілін на мяне напалі, уціснулі ў зямлю, надзелі кайданкі і мяшок на галаву. Я пачуў рыпанне тармазоў, мяне ўцягнулі на задняе сядзенне легкавога аўто, дзе працягнулі збіваць і душыць. У галаве і думкі не было, што гэтае затрыманне і скончыцца турмой. Адразу прыгадаўся павешаны хлопец з менскага парку, які падтрымаў пратэсты. Я быў упэўнены, што працуюць карнікі.
Толькі калі прывезлі ў РАУС, я зразумеў, хто на мяне напаў. У кабінеце мяне працягвалі біць і абражаць, прымусілі даць пароль ад тэлефона і паказанні аб прызнанні віны . Я быў абвінавачаны ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі па артыкуле 364 КК РБ і прыгавораны да 3 гадоў зняволення. У калоніі дадаткова атрымаў статус «экстрэміста».
Праз 17 дзён пасля вызвалення я не паспеў апамятацца, як зноў быў затрыманы. Новы суд гэтым разам прысудзіў мяне да 3,5 год ужо па артыкуле 342 КК РБ за падзеі 2020 года. З улікам тых трох гадоў, што адседзеў, другі раз у калоніі я правёў усяго 6 месяцаў.
Другі раз я выйшаў на волю з прэвентыўным наглядам* як асабліва небяспечны злачынец. Пастаяннае сачэнне, праверкі ноччу, забароны на любое перамяшчэнне. Гэта было вышэй за мае сілы. Я экстранна пакінуў свой дом, а потым і краіну практычна без сродкаў да існавання.
Цяпер я спрабую ўладкавацца ў Польшчы, і аднавіць здароўе пасля турэмнага зняволення і наладзіць жыццё, аднак маё фінансавае становішча горш няма куды. Мне бракуе сродкаў на самыя базавыя запатрабаванні ў чужой краіне.
Дзякуй, што знайшлі час прачытаць маю гісторыю. Нават невялікі ваш унёсак значна палепшыць маю сітуацыю. І вам вельмі ўдзячны!
*Прэвентыўны нагляд – гэта мера кантролю, якая ўжываецца да людзей пасля іх вызвалення. Яна ўключае рэгулярную праверку з боку супрацоўнікаў міліцыі, забарону на ўдзел у пэўных мерапрыемствах, забарону на выезд з краіны і горада, абавязак паведамляць аб змене месца жыхарства і працы. Могуць быць ускладзены дадатковыя абмежаванні.
Сума збору
€2650
€1800 – арэнда жылля на 2-3 месяцы, камунальныя выдаткі
€500 – харчаванне, бытавыя выдаткі
€350 – курсы польскай мовы