Экс-палітзняволенаму пасля выхаду з турмы пагражалі новым арыштам – ён з’ехаў разам з сям’ёй і просіць аб дапамозе

  • Гісторыя

Да затрымання Аляксандр працаваў на «Беларуськаліі», удзельнічаў у мірных пратэстах. Пасля выхаду з калоніі яго не пакінулі ў спакоі – і разам з сям’ёй мужчына вымушана пераехаў у Польшчу, дзе зараз пачынае новае жыццё.

Мяне завуць Адэрыха Аляксандр, мне 45 гадоў. Я жыў у Салігорску, працаваў на «Беларуськаліі». У 2020 годзе ўдзельнічаў у мірных пратэстах у сваім горадзе, на працы ўдзельнічаў у сходах, мы падпісвалі розныя патрабаванні, звязаныя з новымі выбарамі і не толькі.

Але я ніколі не думаў, што гэта можа мець такія наступствы. Улетку 2022 года да мяне дадому ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Ціскам і пагрозамі яны прымусілі мяне падпісаць прызнанне ў выссаных з пальца правапарушэннях: абразе Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў.

Мяне адправілі за краты на тры гады, яшчэ і аштрафавалі на 200 базавых (6400 BYN). У дачыненні да мяне выкарыстоўваліся катаванні, фізічнае і псіхалагічнае ўздзеянне, розныя прыніжэнні і здзекі. Гэта адбілася, у тым ліку, і на стане здароўя – цяпер спрабую аднавіцца.

Нават пасля таго, як я адбыў увесь тэрмін, мяне і маю сям’ю не пакінулі ў спакоі. Рэгулярна трэба было прыходзіць адзначацца, ад мяне вечна патрабавалі нейкіх адлічэнняў. Пагражалі наступствамі, напрыклад, што зноў арыштуюць.

Таму ў лістападзе мы выехалі: я, жонка і васьмігадовы дзіцёнак. Зараз мы ў Польшчы. У цэлым у нас настрой добры – тут лепш, чым было ў Беларусі. Адыходзіш паціху ад гэтага беззаконня. Але пачынаць жыць у новай краіне няпроста, таму хочам папрасіць у вас дапамогі, каб устаць на ногі.

Дзякуй!

Сума збору
€2500

€1300 – жыллё (першы месяц + залог)
€500 – самыя неабходныя рэчы для жыцця пасля пераезду
€450 – прадукты і паўсядзённыя выдаткі на месяц

Сабрана:
€ 350 з 2 500