Дапамагчы актывісту пачаць новае жыццё ў Польшчы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Пасля выбараў мяне затрымалі на 7 дзён, якія я правёў у цяжкіх умовах. А калі вызваліўся, я быў выушаны з'ехаць. Спачатку ў Расею, потым у Польшчу, дзе працаваў у таксі.

Праз некаторы час мяне запрасілі на працу ў Сакартвэлу і паабяцалі высокі заробак. Але працадаўца падмануў і пакінуў мяне без сродкаў.

Нягледзячы на ​​ўсе намаганні, я не змог знайсці іншую працу ў гэтай краіне, а сродкі для аплаты самага неабходнага скончыліся. З'явіўся доўг за жыллё 200 $. І я прыняў рашэнне вярнуцца назад у Польшчу. Квіток на самалёт каштуе 150-200 $. Таксама па прыездзе трэба будзе аплаціць пражыванне ў хостэле, што складзе яшчэ прыкладна 100-150 $.

Прашу дапамагчы сабраць суму, неабходную на

  • пакрыццё пазыкі,
  • Квіток,
  • уларадкаванне на новым месцы.

Дзякуй усім хто ўвойдзе ў маё становішча і адгукнецца на маю просьбу!

Якая сума неабходна?

515 € — аплата запазычанасці па арэндзе жылля, купля авіяквітка, аплата пражывання ў хостэле на тыдзень, а таксама сродкі на харчаванне.

:
€ 513
Збор завершаны. Сабрана: € 513