Сябры, чытачы, калегі!
«Витебский Курьер news» – незалежнае медыя, якое з 2020 года распавядала пра жыццё Віцебска і вобласці сумленна і без цэнзуры. За гэта нашыя матэрыялы прызналі «экстрэмісцкімі», сайт заблакавалі, а частка каманды была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
Нягледзячы на ўсё, мы працягваем працаваць. Перазапусцілі сайт, плануем пашыраць аўдыторыю і развіваць новыя фарматы – напрыклад, відэа для TikTok і іншых платформаў. Мы верым, што Віцебск заслугоўвае мець праўдзівыя навіны. У бліжэйшыя тры месяцы мы плануем стварыць юрыдычную асобу, знайсці пастаянную падтрымку, каб ствараць новы, цікавы кантэнт, каб працягваць нашу місію. Таксама мы хочам выйсці на новыя платформы і ствараць кароткія відэа пра жыццё Віцебска, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, уключаючы штучны інтэлект, каб зрабіць кантэнт яшчэ больш жывым і даступным.
Але зараз праект на мяжы выжывання. Фінансаў амаль не засталося, працаваць далей без падтрымкі немагчыма. 3500 еўра дазволяць нам пакрыць заробкі каманды, хостынг сайта і яго люстэркі, а таксама здымку кароткіх відэа на працягу 3 месяцаў. З іх 3000 еўра – зарплаты, 84 еўра — хостынг і 416 еўра – вытворчасць відэакантэнту з выкарыстаннем штучнай інтэлігенцыі.
Калі вы можаце дапамагчы, нават невялікі ўзнос будзе важны. Гэта дапаможа нам прадоўжыць працу і расказваць праўду пра Віцебск.
З павагай,
Аляксандр Корнышаў,
журналіст, рэдактар, уладальнік «Витебский Курьер news».
Сума збору
€3500
€3000 – зарплата нашым супрацоўнікам на працягу 3 месяцаў
€84 – хостынг для сайта і тэхнічныя выдаткі
€416 – вытворчасць відэакантэнту з выкарыстаннем ШІ