Падтрымка ініцыятывы «Дом творцаў» у Варшаве

  • Гісторыя

Мы «Дом творцаў» – ініцыятыва якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім творцам. Наш дом, які знаходзіцца ў Варшаве, стаў месцам для пражывання, рэабілітацыі, творчай рэалізацыі, бяспечным месцам для сустрэч, адукацыі і абмену досведам творчых людзей з Беларусі, у тым ліку палітвязняў.

За 2 гады свайго існавання мы правялі шэсць рэзідэнцый, у якіх паўдзельнічалі больш за 300 таленавітых творцаў з Беларусі. Мы падтрымлівалі мастакоў, музыкаў, актораў, якім была патрэбна псіхалагічная дапамога, магчымасць прафесійнай рэалізацыі ва ўмовах свабоды творчасці і камунікацыі з падобнымі па духу людзьмі. Дзякуючы рэзідэнцыям паўсталі музычныя і выяўленчыя творы мастацтва, прайшлі розныя мерапрыемства ў Варшаве (канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі), з’явіліся самастойныя сумесныя праекты творцаў, якія прайшлі рэзідэнцыю.

Мы будзем удзячныя калі падтрымаеце нaшу дзейнасць!

Нягледзячы на тое што ў нас няма сталага фінансавання, “Дом Творцаў” існуе і працягвае дапамагаць таленавітым людзям з Беларусі.

Сабраныя сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў утрымання дома ў Варшаве і магчымасць дапамогі ў пражыванні тых, хто да нас звяртаецца.

Нядаўна тэлеграм канал “Дома Творцаў” быў прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. 

Сачыць за нашай дзейнасцю можна на старонках:

https://t.me/domtvorcau
https://www.facebook.com/domtvorcau
https://www.instagram.com/domtvorcau

Сумма сбора:

€4320

Гэтая сума патрэбна на 4 месяцы працы нашага дома.
Асноўныя выдаткі з разлікам на 1 месяц:
 — прыборка і падрыхтоўка пакояў для засялення – €100
 — набыццё бытавых рэчаў, у тым ліку бытавой хіміі, пасцельнай бялізны і г.д. – €160
 — праца адміністратара, заўгаса дома – €300
 — праца псіхолага і правядзенне бясплатных псіхалагічных трэнінгаў для тых, хто сутыкнуўся са стрэсам і выгараннем у эміграцыі. Заняткі праходзяць раз на тыдзень па 3 гадзіны – €520

Сабрана:
€ 1 726 з 4 320